У Пінску пачалася беларусізацыя мемарыяльных шыльдаў. 21.by

У Пінску пачалася беларусізацыя мемарыяльных шыльдаў

17.02.2010 11:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Пінску пачалася беларусізацыя мемарыяльных шыльдаў. 

Пінскі гарвыканкам вырашыў замяніць мэмарыяльныя дошкі. Паводле афіцыйных звестак, у Пінску іх на сёньня 49. Большасць маюць патрэбу ў рэстаўрацыі альбо замене.

З ініцыятывы пінскіх краязнаўцаў і грамадзкіх актывістаў новыя шыльды вырабляе з граніту мясцовая камэрцыйная фірма “Полюс”. Усе яны вытрыманыя ў адным стылі, надпісы — толькі на беларускай мове.

Беларусізацыю мэмарыяльных шыльдаў у Пінску вітае старшыня ТБМ імя Францыска Скарыны Алег Трусаў: “Вельмі добрыя ініцыятыва. Прыгожы Пінск заслугоўвае, каб каменны летапіс яго больш як 910-гадовай гісторыі быў увасоблены ў роднай мове. Гэта істотны крок у кірунку да праўдзівасці гісторыі і вяртаньня імён і прозьвішчаў дачок і сыноў Бацькаўшчыны”.

Ухваляе распачатую ў Пінску працу старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Праўда, гісторык звяртае ўвагу на тое, што пінскія чыноўнікі найперш пачалі клапаціцца пра мэмарыяльныя шыльды савецкіх і партыйных і дзеячаў, а таксама партызанскіх камандзіраў.

“Але гэта можна зразумець — усё-такі свядомасць чыноўнікаў пакуль трывала прывязаная да так званай правільнай гісторыі сацыялістычнага мінулага. Але гэта — з'ява часовая. Упэўнены, што будуць у Пінску шыльды ў гонар асветнікаў, мастакоў, літаратараў”.

Фото: http://www.svaboda.org









 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пінску на сёньня 49 мемарыяльных шыльдаў. Большасць маюць патрэбу ў рэстаўрацыі альбо замене.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика