АБЗАЦ
20.02.2010
—
Новости Общества
|
У Мiнску жанчына 1930 г.н. загiнула ад кавалка лёду, што звалiўся з даху. Няшчасны выпадак адбыўся на вулiцы Даўгабродскай. Бабуля разам са сваiмi сяброўкамi ўчора каля дзвюх гадзiн дня сядзела на лавачцы каля пад'езда, калi з даху на яе звалiўся кавалак наледзi. Яна памерла на месцы да прыезду хуткай дапамогi, медыкi канстатавалi смерць. З-за снегавой нагрузкi пашкоджаны дах над спартовай залай сярэдняй школы ў вёсцы Малькавiчы Ганцавiцкага раёна. НЗ адбылося ўчора ранiцай. Аднаскатны дах пашкоджаны на плошчы 400 кв.м. Будынак — 1980 года пабудовы, шыферны дах фактычна з'ехаў разам з латамi. Нiхто не пацярпеў. Падыходы да будынка абмежаваныя, заняткi праводзяцца ў iншых памяшканнях школы. Пачалiся ўзнаўленчыя працы. Народная артыстка Расii Валянцiна Талкунова ўчора выпiсалася з Магiлёўскай абласной бальнiцы, куды трапiла пасля канцэрта падчас гастроляў у Магiлёве. Яна выказала глыбокую ўдзячнасць за аказаную ёй прафесiйную меддапамогу, падзякавала лечачых урачоў за тое, што так хутка дапамаглi ёй нармалiзаваць цiск. Учора ў 8 гадзiн ранiцы яна паехала ў Маскву. Спецыялiсты ацэньваюць стан 63-гадовай артысткi як здавальняючы. Штодзень у ДТЗ гiне каля 100 еўрапейцаў ва узросце да 25 гадоў. Пра гэта паведамiла Сусветная арганiзацыя аховы здароўя (ВОЗ). На кожны выпадак смерцi прыходзiцца ў сярэднiм 35 траўмаў, якiя маюць доўгатэрмiновыя наступствы для здароўя пацярпелых. Супрацоўнiкi МНС на пажары ў Мiнску выратавалi чатырох чалавек. У 17.12 паступiла паведамленне аб пажары ў пакоi на трэцiм паверсе трохпавярховага жылога дома барачнага тыпу на вулiцы Першамайская. У 17.50 пажар быў лiквiдаваны. Супрацоўнiкi МНС выратавалi мужчыну, у чыёй кватэры пачаўся пажар, а таксама суседзяў — дзяцей ва ўзросце 2 i 7 гадоў i iх бабулю. Усе трое дастаўлены ў бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi з дыягназам "атручванне прадуктамi гарэння". Эвакуацыя iншых жыльцоў дома не спатрэбiлася. Бацька i сын, жыхары Бабруйска, падманулi беларускiя банкi на Br195 млн. Пракуратура Магiлёўскай вобласцi завяла крымiнальную справу аб махлярстве ў дачыненнi да жыхароў Бабруйска — бацькi i сына 1956 i 1980 гадоў нараджэння, дырэктараў двух прыватных прадпрыемстваў. Яны падазраюцца ў тым, што ў 2008—2009 гадах махлярскiм шляхам завалодалi Br195 млн, якiя належалi розным банкам Беларусi. ПОЎНЫ АБЗАЦБалiвiйская дзяўчынка, якая нарадзiлася ў самалёце балiвiйскай авiякампанii ТАМ, можа бясплатна лятаць унутры краiны да 21 года. Мацi дзяўчынкi Лурдэс Маманi, якая павiнна была нарадзiць праз два тыднi, села ў самалёт, што ляцеў з горада Кочабамба ў сталiцу краiны Ла-Пас. Прыкладна на паўдарозе да пункту прызначэння ў жанчыны пачалiся схваткi. Па шчаслiвай выпадковасцi сярод пасажыраў апынулiся ўрач i медсястра, якiя i прынялi роды. Не даляцеўшы да сталiцы, пiлоты папрасiлi пасадкi ў блiжэйшым аэрапорце. Дзяўчынцы далi iмя Тамi Фабiёла, дзе першае слова ўключае назву кампанii ТАМ, а другое ўтворана ад абрэвiятуры FAB, што азначае ваенна-паветраныя сiлы Бразiлii. Акрамя права бясплатна лятаць на самалётах, дзяўчынцы паабяцалi спецыяльную стыпендыю, якую яна будзе атрымлiваць з моманту навучання ў школе i да заканчэння ўнiверсiтэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Балiвiйская дзяўчынка, якая нарадзiлася ў самалёце балiвiйскай авiякампанii ТАМ, можа бясплатна лятаць унутры краiны да 21 года. Мацi дзяўчынкi Лурдэс Маманi, якая павiнна была нарадзiць праз два тыднi, села ў самалёт, што ляцеў з горада Кочабамба ў сталiцу краiны Ла-Пас. Прыкладна на паўдарозе да пункту прызначэння ў жанчыны пачалiся схваткi. Па шчаслiвай выпадковасцi сярод пасажыраў апынулiся ўрач i медсястра, якiя i прынялi роды. Не даляцеўшы да сталiцы, пiлоты папрасiлi пасадкi ў блiжэйшым аэрапорце. Дзяўчынцы далi iмя Тамi Фабiёла, дзе першае слова ўключае назву кампанii ТАМ, а другое ўтворана ад абрэвiятуры FAB, што азначае ваенна-паветраныя сiлы Бразiлii. Акрамя права бясплатна лятаць на самалётах, дзяўчынцы паабяцалi спецыяльную стыпендыю, якую яна будзе атрымлiваць з моманту навучання ў школе i да заканчэння ўнiверсiтэта. |
|