Януковіч: «Я не забыў і не забуду радзіму сваіх продкаў — Віцебскую вобласць»
25.02.2010 15:32
—
Новости Общества
|
У адносінах Украіны і Беларусі наступае новы этап, заявіў новаабраны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 25 лютага ў Кіеве. «Мы гатовы разам з вамі разгледзець усе асноўныя стратэгічныя кірункі развіцця нашых адносінаў, — цытуе Януковіча прэс‑служба прэзідэнта Украіны. — Я гатовы працаваць разам з вамі, каб эканамічныя добрасуседскія адносіны паміж нашымі краінамі дынамічна развіваліся». «Я не забыў і не забуду радзіму сваіх продкаў — Віцебскую вобласць», — падкрэсліў Віктар Януковіч. Напярэдадні другога тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Ганна Герман — намеснік старшыні Партыі рэгіёнаў, якую ўзначальвае Януковіч, — у інтэрв’ю БелаПАН заявіла, што супрацоўніцтва з Беларуссю будзе адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Віктара Януковіча ў выпадку абрання яго прэзідэнтам. Паводле яе слоў, Віктар Юшчанка «позна зразумеў, што Беларусь — гэта вельмі важна», што для Украіны важны яе вопыт, што гэта важны сусед, «але лепш позна, чым ніколі». «Мы заўсёды аб гэтым памяталі, і гэтым мы адрозніваемся ад Юшчанкі, — падкрэсліла палітык. — Мы ніколі не забывалі, як важна падтрымліваць адносіны з краінамі, з якімі мы раней былі ў адной дзяржаве. Гэта выгадна нават з эканамічнага пункту гледжання. Мы павязаныя вельмі даўнімі ніцямі. Гэта трэба мадэрнізаваць і выкарыстоўваць сёння. Не трэба тут кіравацца нейкімі комплексамі і постсавецкімі страхамі». Паводле слоў Герман, ва Украіне на Беларусь глядзяць »як на прыклад таго, як трэба кіраваць эканомікай, клапаціцца пра людзей, берагчы незалежнасць сваёй краіны». «І Віктар Фёдаравіч [Януковіч] не адзін раз гэта падкрэсліваў», — заўважыла яна. *** У апошні час палітычны дыялог паміж Мінскам і Кіевам прыкметна актывізаваўся. У 2009 годзе прэзідэнты Беларусі і Украіны сустракаліся чатыры разы: у студзені — у Чарнігаве, у маі — у Гомелі, у кастрычніку — у Кішынёве ў рамках саміта СНД і ў лістападзе — у Кіеве. Падчас сустрэчы ў Кіеве быў падпісаны беларуска‑ўкраінскі мемарандум, які тычыцца ўдзелу дзвюх краін у праектах Усходняга партнёрства ЕС. У ім выказана зацікаўленасць удзелам у такіх праектах, а таксама гатоўнасць працягваць сумеснае адстойванне палітыкі актыўнага ўцягвання Беларусі ў агульнаеўрапейскія працэсы. Паводле звестак беларускага боку, у 2009 годзе аб’ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Украінай знізіўся на 39% у параўнанні з 2008 годам і склаў 2,98 млрд. долараў, у тым ліку беларускі экспарт — 1,69 млрд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктар Януковіч заяўляе пра новы этап у адносінах Украіны і Беларусі.
|
|