Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам — 10 сакавіка
26.02.2010 15:24
—
Новости Общества
|
Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыска Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімірам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі. Пра гэта паведаміла адвакатам абвінавачаных сакратар суддзі Аляксея Цяцюхіна, які будзе весці працэс. «Паводле маіх звестак працэс пачнецца ў адкрытым рэжыме, але потым па рашэнні бакоў яго могуць і закрыць, «—паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка. *** Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку арыштавалі ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 года і дагэтуль утрымліваюць ў мінскім следчым ізалятары. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома міліцыянта. Сваёй віны Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць і кажуць, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыска Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімірам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.Пра...
|
|