Чаму Арлову не далі выступіць на гістфаку?. 21.by

Чаму Арлову не далі выступіць на гістфаку?

04.03.2010 17:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзімір Арлоў ля помніка Еўфрасінні Полацкай у Полацку. Фота К.Лашкевіча, TUT.BY
Уладзімір Арлоў ля помніка Еўфрасінні Полацкай у Полацку. Фота: К.Лашкевіч, TUT.BY
Сустрэчу знакамітага пісьменніка і гісторыка Ўладзіміра Арлова са студэнтамі 3 сакавіка кіраўніцтва гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта палічыла несвоечасовай. “Ён ужо быў у нас год назад. Нашто так часта?”, - патлумачылі нам у дэканаце.
 
“Недзе 10 дзён таму мне патэлефанавалі студэнты гістфака ды запрасілі на творчую сустрэчу - падзяліцца ўражаннямі пра студэнцкае жыццё, - распавёў нам Уладзімір Арлоў. - Я прапанаваў прымеркаваць сустрэчу да міжнароднага Дня пісьменніка, які ва ўсім свеце адзначаюць 3 сакавіка. Таксама мы збіраліся зрабіць прэзентацыю новага выдання маёй кнігі “Імёны свабоды”. Праз пару дзён ініцыятары паведамілі мне, што ў дэканаце адмовіліся праводзіць сустрэчу, бо ў гэты дзень на гістфаку шмат мерапрыемстваў. Да таго ж летась, маўляў, на Дні роднай мовы я ўжо там выступаў”. 
 
Каб атрымаць інфармацыю з першых рук, мы звярнуліся да кіраўніцтва факультэта. Намеснік дэкана Лідзія Бярэйшык распавяла карэспандэнту TUT.BY, што “ў студэнтаў, сапраўды, была размова пра запрашэнне Арлова, аднак на сакавік нічога не планавалася”. Да таго ж яна паведаміла, што ўчора на факультэце праходзіла вялікая канферэнцыя сумесна з музеем Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная пытанням калекцыянавання і яго ўплыву на патрыятычнае выхаванне, секцыі якой працавалі дапазна. 
 
- Аднак калі студэнты выказваюць жаданне, ці можна чакаць сустрэчы з пісьменнікам у бліжэйшы час?
 
- Ну, як у студэнтаў ёсць жаданне, мы не супраць, - адказвае Лідзія Бярэйшык. - Толькі, можа, не ў бліжэйшы час, а крыху пазней, бо мы з Арловым сустракаліся год назад. Усе, хто хацеў, задаваў пытанні, у газетах друкавалі інтэрв’ю. Зараз нашы планы перагружаны разнастайнымі мерапрыемствам, ды і не можам мы толькі з Арловым сустракацца. Іншыя студэнты вось прапануюць з Мазай (Ніна Мазай - старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы - TUT.BY) сустрэцца - пераносілі ўжо некалькі разоў… 
 
- То бок, Арлоў не стаў на гістфаку персонай нон-грата, так?
 
- Не, мы з павагай да яго ставімся, ён адклікаецца на прапановы студэнтаў. Праўда, атрымліваецца, што сустракаліся, гутарылі, а ўрэшце ў інтэрнэт выстаўляюць не тыя каштоўныя погляды, якія ён выказаў, а прыколы, з чаго студэнты робяць высновы, што была адна забава. Гэта часам робіць антырэкламу справе. Пра сур’ёзнае ў інтэрнэце, на жаль, не пішуць (??? — TUT.BY). Нашы студэнты хоць і глыбокія людзі, але рознае бывае, - заключыла намесніца дэкана. 
 
Нагадаем, Уладзімір Арлоў, аўтар бестселераў “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Адкуль наш род”, “Краіна Беларусь” і іншых, скончыў гістфак БДУ ў 1975 годзе. У 1997-м пісьменніка звольнілі з пасады галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы".


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэчу знакамітага пісьменніка і гісторыка Ўладзіміра Арлова са студэнтамі 3 сакавіка кіраўніцтва гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта палічыла несвоечасовай. “Ён ужо быў у нас год назад. Нашто так часта?”, — патлумачылі нам у дэканаце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика