Пенсiйны рахунак: зручна i выгадна. 21.by

Пенсiйны рахунак: зручна i выгадна

05.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юбiлейны карт-рахунак "Пенсiйны", якi набыў сапраўдную папулярнасць сярод жыхароў як вялiкiх гарадоў, так i маленькiх раённых цэнтраў рэспублiкi, адкрыты ў "Прiорбанку". Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў банку, трыццацiтысячны карт-рахунак быў аформлены на жыхарку Калiнкавiч Марыю Іванаўну Лазбiну для атрымання пенсii па ўзросце работнiкамi цэнтра банкаўскiх паслуг № 401 горада Мазыра.

Камфортны i зручны сэрвiс, а таксама прадстаўленая магчымасць памножыць свой капiтал — гэтую паслугу для пенсiянераў "Прiорбанк" укаранiў на пачатку мiнулага года. У вынiку просты, зручны i бяспечны спосаб атрымання пенсii (дапамогi) стаў запатрабаваным. Тым больш, што адкрыць рахунак могуць не толькi людзi, якiя атрымлiваюць пенсiю па ўзросце, але i тыя, хто атрымлiвае iншыя вiды пенсiй i дапамог, напрыклад, дапамогу па iнвалiднасцi, дапамогу па страце кармiльца i iншыя. Акрамя таго, адкрыццё гэтага карт-рахунку суправаджаецца паслугай мабiльнага банкiра, i паслуга дапускае выезд спецыялiстаў банка ў любое зручнае для пенсiянера месца i час для афармлення дакументаў.

Адзначаючы выгаднае адрозненне "Пенсiйнага рахунку" ад аналагiчных прапаноў на рынку, спецыялiсты "Прiорбанка", у прыватнасцi, заўважаюць, што пенсiянер, адкрываючы рахунак, адразу атрымлiвае мiжнародную бясплатную пластыкавую картку банка тэрмiнам на 3 гады, на якую i будзе залiчвацца пенсiя. З яе дапамогай без камiсii можна здымаць беларускiя рублi i замежную валюту на пошце, у банкаматах цi аддзяленнях банка, аплачваць камунальныя плацяжы, электраэнергiю, тэлефон, тэлебачанне, рабiць пакупкi ў магазiне. I што важна — атрымлiваць даход. Таму што перавагай "Пенсiйнага рахунку" з'яўляецца высокая даходнасць: працэнтная стаўка роўная 14,5 працэнта, нават калi пенсiя знаходзiлася на рахунку ўсяго дзень. Акрамя таго, прадстаўляецца магчымасць штомесячнага далучэння працэнтаў да рэшты грашовых сродкаў на рахунку i папаўняць, накоплiваць i расходаваць грошы ў любым памеры i без абмежаванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбiлейны карт-рахунак "Пенсiйны", якi набыў сапраўдную папулярнасць сярод жыхароў як вялiкiх гарадоў, так i маленькiх раённых цэнтраў рэспублiкi, адкрыты ў "Прiорбанку". Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў банку, трыццацiтысячны карт-рахунак быў аформлены на жыхарку Калiнкавiч Марыю Іванаўну Лазбiну для атрымання пенсii па ўзросце работнiкамi цэнтра банкаўскiх паслуг № 401 горада Мазыра.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика