Rammstein прывёз у Менск 20 фураў з абсталяваннем
07.03.2010 19:34
—
Новости Общества
|
Відовішчны канцэрт скандальнае групы адбудзецца ў Менску 7 сакавіка.
Канцэрт вядомага нямецкага гурту Rammstein адбудзецца сёння ў спартыўным комплексе Паводле інфармацыі арганізатара канцэрта, установы «Палац Рэспублікі», усе 11 тысяч білетаў спродаліся, іх цэны склалі ад 80 да 300 тыс. рублёў. Музыканты прыбылі ў Беларусь 6 сакавіка. Гурт гастралюе з 20 грузавікамі абсталявання і шасцю аўтобусамі для персаналу. У Мінск прыбылі прыкладна 140 чалавек — музыканты, менеджэры, тэхнічны і абслугоўваючы персанал гурту. Яшчэ прыблізна 200 чалавек для падрыхтоўкі канцэрта наняты ў Менску. Такім чынам, тэхнічны і абслугоўваючы персанал канцэрта складае амаль 350 чалавек. Бытавы райдэр гурту, паводле слоў арганізатараў, мае адну асаблівасць — музыканты самі арганізуюць сваё харчаванне. Персанал гурту закупляе прадукты і гатуе ежу. Для гэтых мэт у Сустракацца з прэсай Rammstein не плануе. Паводле патрабавання менеджменту гурту, падчас канцэрта забаронена несанкцыянаванае фота- и відэаздыманне. Прыезд Rammstein у Беларусь стаў прычынай дыскусій. Грамадская рада па маральнасці на чале з пісьменнікам Мікалаем Чаргінцом звінаваціла калектыў у прапагандзе гвалту, парнаграфіі, жорсткасці і нацызму. Урэшце міністр культуры Павел Латушка паведаміў, што «арганізатары канцэрта далі абавязацельствы Міністэрству культуры, што канцэрт адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі». Rammstein выступіць у Менску ўпершыню ў межах сусветнага тура гурту, прысвечанага выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da («Каханне існуе для ўсіх») пасля чатырохгадовага перапынку. На канцэрце будуць прэзентаваны кампазіцыі з новага альбома і вядомыя хіты. Сусветны тур пачаўся восенню. У канцы студзеня, пасля калядных канікулаў, Rammstein аднавіў гастролі. У канцы лютага прайшлі аншлагавыя канцэрты ў Таліне, Гурт Rammstein быў створаны ў Берліне ў 1994 годзе. Назва перакладаецца як «Таранны камень». Усе члены гурту — з былой ГДР, у прыватнасці з Усходняга Берліна і Шверына. Іх музычны стыль спалучае ў сабе элементы Амаль усе песні калектыў выконвае на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі. Шоу Rammstein — адно з самых высокатэхналагічных у свеце, а тэхнічны персанал нямецкага калектыву ўваходзіць у лік самых прафесійных і дарагіх у міжнароднай канцэртнай індустрыі. Цікава таксама, што з мінулых гастроляў у Расіі барабаншчык гурту Крыстоф Шнайдэр вярнуўся з жонкай — яго абранніцай стала расейская перакладчыца Рэгіна Гізатуліна. Яны ажаніліся ў 2005 годзе ў Патсдаме. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе 11 тысяч білетаў спродаліся, іх цэны складалі ад 80 да 300 тыс. рублёў. |
|