ІПэшнікам зноў дазволяць наймаць на працу не толькі сваякоў?
09.03.2010 11:32
—
Новости Общества
|
Старшыня «Мінскага сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў» Уладзімір Карагін, які ўваходзіць у грамадскай рады пра Адміністрацыі прэзідэнта, мяркуе, што ўжо ў найбліжэйшы час будуць прынятыя змены ва ўмовах працы індывідуальных прадпрымальнікаў. Галоўнае новаўвядзенне — прадпрымальнікам дазволяць наймаць на працу не толькі сваякоў, але і іншых грамадзян. Такое права было адабрана ў іх у пачатку 2008 года, што стала прычынай шматтысячных акцый пратэсту — дэманстранты двойчы перакрывалі рух у цэнтры Мінска, а тагачасны міністр унутраных спраў Навумаў асабіста кіраваў разгонам акцый. Уладзімір Карагін кажа, што з такой прапановай да ўладаў звярнуліся усе бізнэс-структуры краіны, і міністр эканомікі падтрымаў ідэю. Цяпер чакаецца толькі рэзалюцыя кіраўніка дзяржавы. Апроч таго, мяркуецца ўвядзенне падаткавых зніжак для індывідуальных прадпрымальнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую прапанову бізнэс-колаў падтрымлівае міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.
|
|