Лукашэнка: дзяржава не будзе забараняць ігральны бізнес, але ўзмоцніць кантроль за ім
09.03.2010 15:30
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне не варта забараняць ігральны бізнес, а ўзмацніць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасці. Такое меркаванне ён выказаў сёння на нарадзе, на якой абмяркоўвалася канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі. «Пры правільным падыходзе ігральны бізнес можа і павінен стаць дадатковай крыніцай папаўнення бюджэту за кошт падаткаў, садзейнічаць стварэнню новых рабочых месц, прыцягненню турыстаў і інвестыцый у нашу краіну, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — На фоне змяненняў у расійскім і ўкраінскім заканадаўствах у нас ёсць усе шанцы выйсці на вядучыя пазіцыі ў гэтай тонкай, важнай сферы. Дзейнічаць тут неабходна вельмі асцярожна, прадумана і дасведчана, з карысцю для краіны». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такі спецыфічны від дзейнасці ў сучасных умовах патрабуе асаблівай увагі. У свеце існуюць розныя падыходы да яго арганізацыі і функцыянавання. У адных краінах гэты бізнес падтрымліваюць, у іншых — забараняюць, у трэціх — абмяжоўваюць і кантралююць. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, як паказвае вопыт Расіі і Украіны, адсутнасць узважанай палітыкі з боку дзяржавы ў адносінах да ігральнага бізнесу прыводзіць практычна да яго поўнай забароны. А гэта садзейнічае таму, што высокадаходны бізнес ідзе ў цень, становіцца здабычай крымінальных колаў, прыносячы шкоду грамадству. «З гісторыі мы пераканаліся, што забароны нічога, акрамя шкоды, не даюць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму забараняць наогул, акрамя выключна шкодных для дзяржавы напрамкаў дзейнасці, не варта, трэба разумна кантраляваць і пры неабходнасці змагацца з негатыўнымі з’явамі таго або іншага напрамку дзейнасці». «Гэта я гавару для тых, хто заўтра ўзніме гвалт аб тым, што мы ледзь ці не ўвесь крымінальны свет СНД збяром у Беларусі», — дадаў прэзідэнт. «Усё ў нас будзе нармальна, калі тыя, хто прызначаны кантраляваць і адказваць за гэты від дзейнасці, — дзяржаўныя служачыя, — самі не ўлезуць туды па вушы і тым самым не разваляць гэты від дзейнасці і не крыміналізуюць яго, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Калі дзяржаўныя служачыя будуць займаць прыстойную пазіцыю, то ўсё будзе нармальна». Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што гэтага «не было ні ў Расіі, ні ва Украіне», дзе розныя групоўкі падзялілі гэты від дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што амаль паўгода таму даў даручэнне ўраду сумесна з іншымі зацікаўленымі ведамствамі распрацаваць напрамкі развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі, прычым з улікам як эканамічных, так і сацыяльных фактараў. Вынікам гэтай работы стала Канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу ў краіне. На думку ўрада, яна прадугледжвае ўзмацненне дзяржаўнага кантролю, выключае магчымасць удзелу ў гэтай сферы крымінальных структур. Акрамя таго, дасць магчымасць істотна павялічыць падатковыя паступленні ў бюджэт, а таксама абароніць народ ад пападання ў ігральную залежнасць ад «аднарукіх бандытаў». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ходзе сённяшняга абмеркавання трэба будзе высветліць, наколькі ўнесеная канцэпцыя адпавядае такім намерам. Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна прыняць максімальна ўзважанае рашэнне, каб дзейнасць у гэтай сферы была камфортнай як для камерцыйных структур, так і для дзяржавы і пры гэтым не стварала негатыўных сацыяльных наступстваў для грамадзян. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне не варта забараняць ігральны бізнес, а ўзмацніць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасці. Такое меркаванне ён...
|
|