ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
11.03.2010
—
Новости Общества
|
ЗША правакуюць гонку ўзбраенняў
Злучаныя Штаты пачнуць перавод батарэi зенiтна-ракетнага комплексу процiпаветранай абароны Patriot у Польшчу ўжо на працягу блiжэйшага месяца. У адказ на ваенныя пагрозы ЗША Паўночная Карэя заявiла пра ўзмацненне сiл ядзернага стрымлiвання, а Японiя адмовiлася прымаць у сваiх портах амерыканскiя караблi з "Тамагаўкамi". Пентагон таксама мае намер абзавесцiся новымi крылатымi ракетамi, здольнымi несцi ядзерныя боегалоўкi. Амерыканскае абароннае ведамства хацела б замянiць змешчаныя ў наш час на ўзбраеннi ВПС 375 крылатых ракет AGM-86B, якiя ўжо састарэлi i да 2030 года павiнны быць адпраўленыя ва ўтыль. На гэтыя мэты адмiнiстрацыя прэзiдэнта ЗША Барака Абамы папрасiла ў амерыканскага Кангрэса 3,63 мiльёна долараў на 2011 год. Усяго, па ацэнках Пентагона, выдаткi на распрацоўку новых крылатых ракет могуць скласцi 1,3 мiльярда долараў. Лётчыкам-палiглотам даплацяцьВаеннаслужачыя ВПС ЗША, якiя валодаюць замежнымi мовамi, могуць разлiчваць на штомесячны дадатак да зарплаты ў памеры ад 500 да 1000 долараў. На ўзнагароду, паводле слоў падпалкоўнiка Валенсуэла, якi ўзначальвае моўную i краiназнаўчую праграму ВПС ЗША, могуць прэтэндаваць усе вайскоўцы, уключаючы тых, чые службовыя абавязкi не патрабуюць валодання замежнымi мовамi. На максiмальны дадатак да зарплаты — у тысячу долараў — могуць разлiчваць вайскоўцы, якiя размаўляюць на дзвюх замежных мовах. У катэгорыю "вельмi неабходных" увайшлi 14 моў, у тым лiку руская, французская i iспанская. Да лiку моў, неабходных у выпадку крызiсаў i патэнцыйных пагроз, аднесены, у прыватнасцi, грузiнская, узбекская, казахская i iўрыт. У трэцюю групу — "iншых моў" — уключаны, у прыватнасцi, чачэнская, украiнская i беларуская. Гарбачоў вiнавацiць Пуцiна ў тым, што ён пакончыў з дэмакратыяйЭкс-прэзiдэнт СССР Мiхаiл Гарбачоў час ад часу крытыкаваў цяперашнiх расiйскiх лiдараў, але нiколi яго крытыка не была такой прамой, пiша АBС. З нагоды 25-х угодкаў пачатку "перабудовы" ў маскоўскiм фондзе, якi носiць яго iмя, Мiхаiл Гарбачоў падзялiўся меркаваннямi пра значэнне сваёй iнiцыятывы i яе наступствах. Цяперашнiя расiйскiя ўлады спрабуюць "праводзiць палiтыку мадэрнiзацыi краiны, не клапоцячыся пра насельнiцтва", падкрэслiў Мiхаiл Гарбачоў, сказаўшы, што "Адзiная Расiя" манапалiзуе ўладу i становiцца "як КПСС, толькi горш". Мiхаiл Гарбачоў карыстаецца велiзарнай павагай за межамi Расii, але шматлiкiя суайчыннiкi вiнавацяць яго ў развале СССР. Паводле яго меркавання, "перабудова паказала, што дэмакратызацыя немагчымая без галоснасцi, свабоды слова i iнфармацыi, а цяпер гэтыя правы падразаюцца пад рознымi прычынамi". Ён назваў намiнальна iснуючыя дэмакратычныя iнстытуты "дэкарацыямi", асудзiўшы настальгiчныя настроi, якiя вяртаюць Расiю ў часы Брэжнева цi нават Сталiна. Як адзначае выданне, пакуль нi Пуцiн, нi Мядзведзеў не адрэагавалi на заявы Гарбачова. Какаiн у ананасахПалiцыя Нiдэрландаў спынiла спробу ўвозу ў краiну 500 кiлаграмаў какаiну, якi знаходзiўся ў муляжах садавiны. Агульны кошт наркотыкаў ацэньваецца ў 34 мiльёны долараў. Кантрабандысты спакавалi какаiн у пластыкавыя ананасы. Штучная садавiна была размешчана сярод сапраўднай садавiны, дастаўленай на грузавым судне. Палiцыя высвятляе, каму прызначаўся груз, а таксама хто быў яго адпраўнiком. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША правакуюць гонку ўзбраенняў Злучаныя Штаты пачнуць перавод батарэi зенiтна-ракетнага комплексу процiпаветранай абароны Patriot у Польшчу ўжо на працягу блiжэйшага месяца. У адказ на ваенныя пагрозы ЗША Паўночная Карэя заявiла пра ўзмацненне сiл ядзернага стрымлiвання, а Японiя адмовiлася прымаць у сваiх портах амерыканскiя караблi з "Тамагаўкамi".
|
|