Манета да сусветнай выставы
11.03.2010
—
Новости Общества
|
Новая манета мае намiнал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 33,62 грама, дыяметр 38,61 мм. На адваротным баку манеты размешчаны выявы найбольш вядомых будынкаў, якiя ў розныя перыяды з'яўлялiся сiмваламi мiжнародных выстаў з называннем года, калi яны праводзiлiся: Крыштальны палац — першай Сусветнай выставы, што праходзiла ў Лондане ў 1851 годзе; Эйфелева вежа, якая напамiнае пра выставу ў Парыжы ў 1889 годзе; панарама Шанхая з выявай Тэлевiзiйнай вежы, дзе будзе праходзiць Сусветная выстава 2010 года. Манета адчаканеная на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор" якасцю "пруф", тыражом 5000 штук. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусi ўвёў у абарачэнне срэбную памятную манету "ЭКСПА-2010", паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч. |
|