АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

11.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баявы снарад часоў Вялiкай Айчыннай вайны выяўлены ў школе горада Дуброўна. Ён быў прыстасаваны ў якасцi экспаната музея баявой славы ў школе № 1 райцэнтра. Згодна з ацэнкай спецыялiстаў, боепрыпас уяўляў небяспеку, бо на месцы аказалiся i выбуховае рэчыва, i ўзрывальнiк. Снарад вывезены ў бяспечнае месца i знiшчаны спецыялiстамi.

У Беларусi сёлета ў лютым выяўлена 113 выпадкаў ВІЧ-iнфекцыi. Як сведчаць спецыялiсты, у студзенi г.г. было 67 такiх выпадкаў, у снежнi мiнулага года — 100, у кастрычнiку — 101.

Былы начальнiк бюро камплектацыi прадпрыемства "Вiцязь" атрымаў хабар у $28 тыс. ад кiтайскай кампанii. Такую суму супрацоўнiк прадпрыемства атрымаў з лiстапада 2005 па сакавiк 2006 г. за садзейнiчанне замежным партнёрам ў завышэннi кошту кантракта на пастаўку камплектуючых. Пра гэта паведамiлi БЕЛТА ў пракуратуры вобласцi. Следства працягваецца па сённяшнi дзень. Гэта самая буйная сума хабару за апошнiя гады ў Вiцебскай вобласцi.

Больш за 150 тон фекальных водаў скiнута ў раку Пiну ў Пiнску. Як выявiлася, вiнаватымi ў НЗ аказалiся будаўнiкi. Падчас планавага рамонту гарадской каналiзацыi, якi выконвала адна з мiнскiх фiрмаў, рабочыя пераблыталi i скiнулi каналiзацыйныя стокi ў лiўневы калодзеж. Ратаваць раку ад забруджвання давялося супрацоўнiкам МНС. Зараз пробы вады даследуюць эколагi. Вызначаецца ўрон, нанесены прыродзе.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Рэйс з Сiмферопаля ў Кiеў, якi павiнен быў адбыцца згодна з раскладам ранiцай 9 сакавiка, быў сарваны. "Самалёт не паляцеў па адной прычыне — усе члены экiпажа авiякампанii "Данбас-Аэра", як кажуць у народзе, былi "ў сцельку" п'яныя," — заявiў у Вярхоўнай Радзе ў сераду дэпутат ад кампартыi Украiны Леанiд Грач. Пачалося расследаванне, у т.л. i з удзелам намеснiка Генпракурора Таццяны Карняковай, якая павiнна была ляцець гэтым рэйсам. Было засведчана алкагольнае ап'яненне членаў экiпажа ў межах 3-3,5 прамiле. Не стаў заслонай, па словах дэпутата, i медагляд, якi павiнны праходзiць перад палётам члены экiпажа.

Расiйскi супрацоўнiк ДIБДР з'еў... тры купюры хабару, зачынiўшыся ў службовай машыне. У Чалябiнскай вобласцi заведзена крымiнальная справа ў дачыненнi да капiтана мiлiцыi. Следствам устаноўлена, што ў пачатку сакавiка супрацоўнiк службы бяспекi руху спынiў машыну, кiроўца якой парушыў правiлы дарожнага руху (абгон у недазволеным месцы). За нескладанне пратакола аб адмiнiстрацыйным парушэннi, санкцыя якога прадугледжвае пазбаўленне вадзiцельскiх правоў, мiлiцыянер запатрабаваў перадаць яму 2 тыс. рублёў. У той жа дзень грошы былi перададзеныя iнспектару. Падчас затрымання супрацоўнiкамi АБЭЗ даiшнiк зачынiўся ў сваiм аўто i з'еў купюры — адну вартасцю ў тысячу i дзве па 500 руб. Iдзе расследаванне.

Дарожныя знакi "Асцярожна, п'яны пешаход!" з'явiлiся ў Румынii. Улады горада Пекiка паставiлi такiя знакi паблiзу бараў i рэстаранаў, размешчаных непадалёк ад дарог. Новыя знакi ўяўляюць сабой ярка-аранжавы трохкутнiк, на якiм размешчаная выява чалавека з бутэлькай у руках, якi паўзе на карачках. Горад Пекiк размешчаны ў 20 км ад мяжы з Венгрыяй, на трасе — iнтэнсiўны рух, за дзень праязджаюць тысячы аўтамабiляў. Таму кiраўнiцтву прыйшла такая iдэя, якая, як мяркуецца, дасць магчымасць скарацiць лiк аварый з удзелам п'яных пешаходаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэйс з Сiмферопаля ў Кiеў, якi павiнен быў адбыцца згодна з раскладам ранiцай 9 сакавiка, быў сарваны. "Самалёт не паляцеў па адной прычыне — усе члены экiпажа авiякампанii "Данбас-Аэра", як кажуць у народзе, былi "ў сцельку" п'яныя," — заявiў у Вярхоўнай Радзе ў сераду дэпутат ад кампартыi Украiны Леанiд Грач. Пачалося расследаванне, у т.л. i з удзелам намеснiка Генпракурора Таццяны Карняковай, якая павiнна была ляцець гэтым рэйсам. Было засведчана алкагольнае ап'яненне членаў экiпажа ў межах 3-3,5 прамiле. Не стаў заслонай, па словах дэпутата, i медагляд, якi павiнны праходзiць перад палётам члены экiпажа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика