Life і раней дапамагаў аператыўна-пошукавай дзейнасці спецслужбаў
11.03.2010 16:26
—
Новости Общества
|
Выданне новага ўказу прэзідэнта №129 ад 3 сакавіка выклікала ў інтэрнэце розгалас і перажыванні. Паводле новага дакумента аператары мабільнай сувязі мусяць не толькі прадставіць пэўным органам доступ баз дадзеных і інфармацыі пра абанентаў, але яшчэ і за ўласныя сродкі набываць абсталяванне для аператыўна-пошукавай дзейнасці. Здавалася б, што цяпер аператары вымушаны выдаткоўваць уласныя грошы на аператыўна-пошукавую дзейнасць спецслужбаў. Аднак аказваецца, яны і не супраць, такое рабілі раней: «Мы ўзаемадзейнічалі з тымі органамі, якія маюць права весці такую дзейнасць і раней, закон аб аператыўна-пошукавай дзейнасці існаваў і да гэтага ўказа - тлумачыць Міхаіл Дземчанка , намеснік генеральнага дырэктара Life:) па пытаннях узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і юрыдычных пытаннях на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка. — і сапраўды частка нашага абсталявання знаходзіцца ў карыстанні пэўных органаў - гэта не сакрэт. Гэта абсталяванне заўсёды набываецца за кошт аператараў. Палова яго стаіць на плошчах аператара, палова ў тых органаў, якія займаюцца сваёй справай (аператыўна-вышуковай дзейнасцю). Гэта ўсё роўна капіталізацыя кампаніі, гэта асноўныя фонды кампаніі і гэта павялічвае капіталізацыю кампаніі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выданне новага ўказу прэзідэнта №129 ад 3 сакавіка выклікала ў інтэрнэце розгалас і перажыванні. Паводле новага дакумента аператары мабільнай сувязі мусяць не...
|
|