Плануецца ўвесці дыплом даследчыка для аспірантаў
11.03.2010 17:34
—
Новости Общества
|
У Беларусі плануецца ўвесці дыплом даследчыка для тых, хто паспяхова завяршыў вучобу ў аспірантуру. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 11 сакавіка ў Мінску на сустрэчы кіраўніцтва Мінадукацыі з дэлегацыяй рэктараў ВНУ з Казахстана. Паводле яго слоў, такая мера неабходная для стымулявання ўдзелу моладзі ў навукова‑даследчай працы. Дакумент мяркуецца выдаваць тым аспірантам, якія на працягу трохгадовага тэрміна навучання прадставілі кандыдацкую дысертацыю да абароны ці рыхтуюцца гэта зрабіць, а таксама выканалі свой індывідуальны план працы. Як паведаміў Жук, цяпер працэнт абароны кандыдацкіх дысертацый у тэрмін невялікі і складае каля 4%. Разам з тым, паводле яго слоў, аспіранты, як правіла, больш падрыхтаваныя, чым выпускнікі ВНУ, маюць вопыт працы ў навуцы, навуковыя публікацыі. Мяркуецца, што ўладальнікі дыплома даследчыка змогуць займаць больш высокія пасады — «не малодшага навуковага супрацоўніка, а старэйшага, не асістэнта, а старэйшага выкладчыка ў ВНУ». Як паведаміў першы намеснік міністра, законапраект аб увядзенні дыплома даследчыка рыхтуе Вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі плануецца ўвесці дыплом даследчыка для тых, хто паспяхова завяршыў вучобу ў аспірантуру. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра...
|
|