ДАІ Мінска пачынае прафілактычную акцыю «Ведай і выконвай». 21.by

ДАІ Мінска пачынае прафілактычную акцыю «Ведай і выконвай»

15.03.2010 09:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, мерапрыемствы арганізаваныя напярэдадні адзінага дня прафілактыкі, які праводзіцца 18 сакавіка 2010 года пад дэвізам «Прафілактыка бяспекі дарожнага руху».

Асноўныя мэты акцыі:

інфармаванне ўдзельнікаў дарожнага руху пра змяненні ў Адміністрацыйны кодэкс, якія набылі моц 23 лютага 2010 года; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем дарожна‑транспартнага траўматызму; прафілактыка адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы дарожнага руху; фарміраванне станоўчага іміджу Дзяржаўтаінспекцыі, развіццё партнёрскіх адносін з насельніцтвам.

У дні правядзення акцыі інспектары ДПС будуць праводзіць прафілактычныя гутаркі з удзельнікамі дарожнага руху, у тым ліку з тымі, хто ўчыніў адміністрацыйнае правапарушэнне, і ўручаць ім інфармацыйныя буклеты.

«Многія ўдзельнікі дарожнага руху яшчэ не ўсвядомілі да канца, якія змяненні адбыліся ў заканадаўстве нашай краіны, звязаныя з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху», — лічаць у ДАІ.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што ў адпаведнасці з артыкулам 18.23 КоАП, за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, асобай, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, ці асобай, якая ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, прадугледжана папярэджанне ці штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. У выпадку такога парушэння ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 3 да 5 базавых велічынь. Стан алкагольнага або іншага ап’янення вызначаецца шляхам правядзення праверкі (агляду) ў медыцынскай установе. Адказнасць таксама прадугледжана за адмову ад правядзення медыцынскага агляду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, мерапрыемствы арганізаваныя напярэдадні адзінага дня прафілактыкі, які праводзіцца 18 сакавіка 2010 года пад дэвізам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика