Рымашэўскі не будзе здымацца з прэзідэнцкай гонкі. 21.by

Рымашэўскі не будзе здымацца з прэзідэнцкай гонкі

15.03.2010 17:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Не хвалюйцеся, я не здымаюся» — так адказаў сваім як прыхільнікам, так і нядобразычліўцам сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі

на просьбу пракаментаваць паведамленні СМІ, паводле якіх ён нібыта гатовы зняць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, што маюць адбыцца, у выпадку вылучэння больш перспектыўнага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл.

15 сакавіка палітык пракаментаваў гэту інфармацыю, якая з’явілася пасля яго сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі» 5 сакавіка: «У прынцыпе, я нават не магу сказаць ад свайго імя, што здымаюся дзеля лепшага кандыдата ці буду чакаць. Пытанне аб маім зняцці або не зняцці будзе прымаць Беларуская хрысціянская дэмакратыя. І ніякага нонсенсу, ніякай навіны на Радзе беларускай інтэлігенцыі не адбылося. Як на першым, так і на другім устаноўчым з’ездзе БХД мы казалі, што наша мэта — вылучэнне адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкіх сілаў. І аб тым, што хрысціянскія дэмакраты гатовыя, па‑першае, браць адказнасць за краіну, і я гатовы вылучацца і ісці да канца, а па‑другое — шукаць паразуменне з іншымі палітычнымі сіламі. Калі ж усё‑такі адзіным кандыдатам буду не я, то нам прыйдзецца, згодна з агульнымі ўмовамі, саступіць — але толькі ў тым выпадку, калі партыя мяне на гэта ўпаўнаважыць».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Не хвалюйцеся, я не здымаюся» — так адказаў сваім як прыхільнікам, так і нядобразычліўцам сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика