Захоплены самалійцамі беларускі капітан вярнуўся дадому
16.03.2010
—
Новости Общества
|
Капітан Сяргей Харлан, выказаў надзею на тое, што ўладальнік іх сэйнэра-тунцалова, тайляндзкая кампанія Thai Union, выплаціць кампэнсацыю сябрам экіпажу. Нагадаем, што траўлер “Тай Юніён-3” быў захоплены самалійскімі піратамі летась 29 кастрычніка ў Індыйскім акіяне за 200 міляў ад Сэйшэльскіх астравоў. З таго часу ён знаходзіўся на адной зь пірацкіх базаў на ўзьбярэжжы Самалі. Акрамя беларуса Сяргея Харлана, у экіпаж уваходзілі 23 расейцы, два ганцы і два філіпінцы. Толькі на мінулым тыдні, у выніку працяглых і цяжкіх перамоваў, кампаніі ўдалося выкупіць каманду судна. Узгадваючы пра тое, як траўлер “Тай Юніён-3” трапіў у палон, капітан кажа, што маленькія чаўны самалійцаў рухаліся нашмат хутчэй, чым іхны траўлер. Паводле ягоных слоў, захопнікаў было чалавек 12—15, кожны быў узброены аўтаматам Калашнікава. Да таго ж у кожным чоўне было па гранатамёту. Маракі ж “Тай Юніён-3” маглі выкарыстоўваць для самаабароны толькі сыгнальныя ракеты. У дачыненьні да палонных піраты паводзілі сябе вельмі агрэсіўна. Маракам увесь час пагражалі зброяй, настаўлялі на іх аўтаматы. Кармілі іх рысам, макаронаю і булённымі кубікамі, абы маракі не памерлі з голаду. У часе перамоваў піраты ўвесь час павялічвалі сумы выкупу. Яны дамагаліся ад кожнага сябра каманды, каб той зьвязаўся са сваякамі і папрасіў выкупіць сябе за 300—500 тысяч даляраў. Аднак гэта не было зроблена. Як лічыць капітан Харлан, “мэты ў піратаў адны — захопліваць болей і прадаваць даражэй”. Паведамляецца, што пасьля гэтага інцыдэнту ўладальнікі “Тай Юніён-3” вырашылі наняць прафэсійных узброеных ахоўнікаў для суправаджэньня судна ў часе плаваньня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расейскія маракі і іх капітан-беларус Сяргей Харлан з траўлера “Тай Юніён-3” учора ўначы прыбылі ў Калінінградзкі аэрапорт, правёўшы чатыры месяцы ў палоне ў самалійскіх піратаў.
|
|