Акцыя Салідарнасці на Кастрычніцкай
16.03.2010 18:30
—
Новости Общества
|
18:10 Чатыры чалавекі сталі на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана. Праз пару хвілін пад"ехаў аўтобус, з якога выйшлі 15 спецназаўцаў, якія акружылі дэманстрантаў і павялі ў аўтобус. *** На Кастрычніцкай плошчы пакуль усё спакойна, шмат людзей у цывільным, менш міліцыі, таксама знаходзяцца чатыры чалавекі ў сініх святлаадбівальных куртках з надпісам «інфармацыйная група». Яны ахвотна гамоняць з журналістамі, фатаграфуюцца і зазначаюць, што самае бяспечнае месца на плошчы – гэта каля іх, а вось ужо калі далей стаяць– то там небяспечна. На падыходзе да Кастрычніцкай быў затрыманы грамадскі актывіст Аляксей Чарнышоў. *** Чатыры гады кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне. Акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення: гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, працэс над якімі аднавіўся сёння, 16 сакавіка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гг апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Плошчы а 18-й пачалася традыцыйная акцыя падтрымкі палітвязняў. |
|