Тацяна Шапуцька пачынае судзіцца з БДУ
19.03.2010
—
Новости Общества
|
“Мне ня надта важны сам факт вяртаньня на вучобу, бо, бясспрэчна, у БДУ цяпер будзе цяжка навучацца псыхалягічна, тым больш падчас выбраў. Тут больш важны сам факт адмены незаконнага загаду. Пасьля гэтага – вяртаньне ў БДУ ці не – гэта ўжо будзе ня Для мяне галоўнае, каб быў адменены гэты загад... так істотна. Для мяне галоўнае, каб быў адменены гэты загад”.Для мяне галоўнае, каб быў адменены гэты загад... З другога курсу юрыдычнага факультэту БДУ актывістку “Маладога фронту” адлічылі летась у сьнежні пасьля таго, як яна ўзяла ўдзел у форуме грамадзянскай супольнасьці “Ўсходняга партнэрства” ў Брусэлі. Фармальна – за пропуск заняткаў, аднак студэнтка-выдатніца перакананая ў палітычнай матывацыі такога кроку кіраўніцтва БДУ. Тацяна Шапуцька безвынікова скардзілася рэктару БДУ Сяргею Абламейку, міністру адукацыі Аляксандру Радзькову. Таму суд – апошняя інстанцыя ў пошуках справядлівасьці, кажа маладафронтаўка і праваабаронца Наста Лойка: “Гэта апошняя інстанцыя, каб аднавіць справядлівасьць. Безумоўна, нейкая надзея ёсьць, хоць для нас усіх і відавочна, што суды працуюць хутчэй паводле загадаў, а ня прынцыпаў законнасьці і справядлівасьці. І ўсё ж будзем чакаць гэтых вынікаў”. Грамадзкім абаронцам Тацяны Шапуцькі будзе юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла. Шапуцька кажа, што падтрымаць яе гатовыя многія былыя і новыя аднагрупнікі, а Вырак суду будзе паказчыкам, наколькі рэжым гатовы лібэралізаваць сытуацыю... таксама сябры “Маладога фронту”. Старшыня арганізацыі Зьміцер Дашкевіч:Вырак суду будзе паказчыкам, наколькі рэжым гатовы лібэралізаваць сытуацыю... “Для нас самае галоўнае – маральна падтрымаць Тацяну. Мы неаднойчы праводзілі акцыі ў яе падтрымку, зьбіралі подпісы. Таксама мяркуем, што гэты разбор і вырак суду будуць паказчыкам, наколькі беларускі рэжым гатовы дэмакратызаваць і лібэралізаваць сытуацыю ў краіне з правамі чалавека”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудуцца папярэднія слуханьні паводле пазову актывісткі “Маладога фронту” Тацяны Шапуцькі да рэктарату БДУ. Тацяна Шапуцька просіць прызнаць незаконным загад аб яе адлічэньні з унівэрсытэту і аднавіць яе на вучобе.
|
|