Рада Еўропы асудзіла два смяротныя прысуды ў Беларусі
23.03.2010 17:59
—
Новости Общества
|
Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзенне ў выкананне двух смяротных прыгавораў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэта міністраў РЕ Мішэлін Кальмі‑Рэй, генеральнага сакратара РЕ Турб’ёрна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Меўлюта Чавушаглу. «Смяротнае пакаранне з’яўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адмененае Радай Еўропы пратаколам № 6 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, — гаворыцца ў заяве. — Урад Беларусі застаецца адзіным у Еўропе, хто карае смерцю людзей. Нядаўняе прывядзенне ў выкананне смяротных прыгавораў, калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, стане сур’ёзнай перашкодай на шляху збліжэння Беларусі і Рады Еўропы». Аўтары заявы падкрэсліваюць, што РЕ гатовы аказаць Беларусі любую дапамогу для пераадолення »самаізаляцыі» краіны. «Але калі пытанне тычыцца правоў чалавека і дэмакратыі, шлях можа быць толькі адзін. Мы зноў заклікаем да неадкладнай адмены смяротнай кары», — гаворыцца ў дакуменце. Паводле звестак праваабарончай арганізацыі »Міжнародная амністыя», у канцы мінулага тыдня ў Беларусі былі расстраляныя 25‑гадовы Андрэй Жук і 30‑гадовы Васіль Юзэпчук. Першы быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе і забойстве работнікаў СПК «Бальшавік‑Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства. Другога прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання за ўчыненне серыі забойстваў пажылых жанчын у Брэсцкай вобласці. Пра тое, што прыгаворы прыведзены ў выкананне, стала вядома ад маці Андрэя Жука. У МУС Беларусі ад каментарыяў устрымліваюцца. Беларускія праваабаронцы заяўляюць: улады Беларусі, прывёўшы ў выкананне два смяротныя прыгаворы, свядома парушылі нормы нацыянальнага і міжнароднага права. Згодна з артыкулам 61 Канстытуцыі кожны грамадзянін мае права ў адпаведнасці з міжнародна‑прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, звяртацца ў міжнародныя арганізацыі для абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. Беларусь ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, у адпаведнасці з якім яе грамадзяне маюць права падаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Юзэпчук і Жук такія скаргі ў камітэт падалі, аднак нягледзячы на тое, што іх звароты яшчэ не былі разгледжаныя, асуджаных пакаралі смерцю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзенне ў выкананне двух смяротных прыгавораў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэта міністраў РЕ...
|
|