Сёньня будуць судзіць праваабаронцаў. 21.by

Сёньня будуць судзіць праваабаронцаў

24.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суд Ленінскага раёну Менску прывезьлі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсьцік. Неўзабаве пачнуць разглядаць іхныя справы.Затрыманага разам зь імі журналіста Сяргей Сыса адпусьцілі на волю позна вечарам 23 сакавіка.

23 сакавіка а 15-й гадзіне праваабаронцы выйшлі з расьцяжкай “Не — сьмяротнаму пакараньню” да будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі. Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў, пасьля чаго ахоўнікі выклікалі міліцыю.

Удзельнікаў акцыі затрымана міліцыя. Ноч яны правялі ў турме на Акрэсьціна.

Падставай для пратэсту праваабаронцаў стаў расстрэл напрыканцы мінулага тыдня 25-гадовага Андрэя Жука і 30-гадовага Васіля Юзапчука, якім быў вынесены сьмяротны прысуд.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суд Ленінскага раёну Менску прывезьлі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсьцік. Неўзабаве пачнуць разглядаць іхныя справы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика