РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

25.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Загінуў жывёлавод

23 сакавіка ў вёсцы Далговічы Мсціслаўскага раёна на малочна-таварнай ферме СВК "Усход" загінуў 32-гадовы мужчына.

Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога УМНС, абвалілася ўнутраная цагляная перагародка, якая аддзяляла тэхнічнае памяшканне ад уласна фермы. Жывёла не пацярпела. Расследаванне па факце гібелі чалавека на вытворчасці праводзіць пракуратура Мсціслаўскага раёна.

Ілона Іванова

  Звольнены работнік украў у былога гаспадара прадукцыі на 10 мільёнаў

40-гадовы мужчына, які працаваў грузчыкам у прадпрымальніка, любіў заліць за каўнер, за што ўрэшце і быў звольнены бізнесменам.

Паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лісоўскай, ён затаіў крыўду за гэта на свайго наймальніка, а праз некалькі дзён і адпомсціў. Між іншым, да свайго звальнення мужчына паспеў зрабіць дублікат ключа ад кіёска на ждановіцкім рынку, у якім знаходзілася бакалея. Вось да яго ўначы і "прыблукаў" падазроны, шукаючы "сатысфакцыі": выкраўшы адтуль прадукцыі на 10 мільёнаў, ён вывез яе на аўтамабілі знаёмага, пасля чаго частку прадаў, а частку з'еў сам. Затрымалі зламысніка праз некалькі дзён пасля ўчыненага, і цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Як нас дураць

пенсіянерку абакралі махляркі, якія зайшлі ў кватэру пад выглядам "бежанак"

У сваю кватэру на сталічнай вуліцы Волаха, паведамляе прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Таццяна Грыб, старая жанчына ўпусціла дзвюх незнаёмак, купіўшыся на іх "легенду": прайдзісветкі, калі гаспадыня адчыніла дзверы на званок, распавялі апошняй пра свой цяжкі лёс, маўляў, яны бежанкі і моцна замерзлі. І са слязьмі на вачах пачалі прасіць пенсіянерку напаіць іх гарачай гарбатай.

Разлік нахабніц апраўдаўся, бо старая не толькі ім паспачувала, але і павяла на кухню, дзе і гарбатай пачаставала, і накарміла. Праўда, гэта не расчуліла нахабніц, якія насамрэч заявіліся, каб абакрасці сваю ахвяру. А таму адна з махлярак пайшла нібыта ў прыбіральню і зачыніла за сабой дзверы кухні. Калі ж вярнулася, то абедзве госці раптоўна зазбіраліся на выхад. Гаспадыня правяла візіцёрак і толькі пасля выявіла, што ў пакоях кавардак — шафы расчыненыя, а рэчы раскіданыя. Разам з невядомымі з хаты знікла больш за паўмільёна рублёў і заручальны пярсцёнак, які пенсіянерка захоўвала доўгія гады. Вось такім чынам прайдзісветкі, якіх цяпер расшуквае міліцыя, аддзячылі жанчыне за даверлівасць і дабрыню...

Ігар ГРЫШЫН

За забойства пенсіянеркі — 20 гадоў турмы

У в. Навасёлкі Ляхавіцкага раёна ў кастрычніку 2009 года была забітая пенсіянерка.

29-гадовая жанчына залезла ўначы праз акно ў хату да састарэлай, каб украсці пенсію. Калі грошай не знайшла, то качалкай забіла гаспадыню і прыхапіла з сабой тканіны і прадуктаў на 43 і прыкладна 2 тысячы рублёў. Суд прыгаварыў забойцу да 20 гадоў пазбаўлення волі і прымусовага лячэння ад алкагалізму.

137 Мільёнаў давядзецца вярнуць

Былы дырэктар музычнай школы ў Баранавічах здолеў пазычыць шляхам ашуканства 137 млн рублёў. Мужчына пазычаў грошы пад рознымі падставамі, для яго людзі афармлялі на сваё імя крэдыты.

На судзе былі даказаны 14 эпізодаў ашуканства, і былога дырэктара адправілі на 4 гады ў калонію ўзмоцненага рэжыму. Маёмасць асуджанага канфіскавалі. Абласны суд прыгавор пакінуў у сіле.

Сымон Свістуновіч.

У паўфінале Кубка — без сенсацый

Учора прайшлі першыя матчы паўфіналу Кубка Беларусі. На штучным газоне КФП "Мінск" сустракаліся БАТЭ і салігорскі "Шахцёр". Сустрэча завяршылася перамогай барысаўчан 2:1. БАТЭ адкрыў лік на 25-й хвіліне — Аляксандр Алумона рэалізаваў пенальці за гульню рукой. На 61-й хвіліне Дзмітрый Бага забіў другі мяч. На 77-й хвіліне падапечныя Эдуарда Малафеева скарацілі разрыў. З такім жа лікам завяршыўся і другі матч паўфіналу. Жодзінскае "Тарпеда" перамагло гомельскі ДСК. Матчы ў адказ адбудуцца ў нядзелю, 28 сакавіка.

Алена КРАВЕЦ.

.

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загінуў жывёлавод 23 сакавіка ў вёсцы Далговічы Мсціслаўскага раёна на малочна-таварнай ферме СВК "Усход" загінуў 32-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога УМНС, абвалілася ўнутраная цагляная перагародка, якая аддзяляла тэхнічнае памяшканне ад уласна фермы. Жывёла не пацярпела. Расследаванне па факце гібелі чалавека на вытворчасці праводзіць пракуратура Мсціслаўскага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика