ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

25.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МЗС Чэхіі: Расія і ЗША падпішуць новую дамову СНВ у Празе

Расійска-амерыканская дамова па абмежаванні стратэгічных і наступальных узбраенняў (СНУ), відаць, будзе падпісана ў Празе, паведамляецца са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Чэхіі. У распаўсюджанай у сераду заяве знешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што адміністрацыя ЗША звярнулася да чэшскіх уладаў з просьбай арганізаваць у Празе цырымонію падпісання дамовы. У Крамлі гэту інфармацыю каментаваць адмовіліся. Пра пэўную дату падпісання дамовы чэшскім дыпламатам пакуль невядома.

Нагадаем, у сакавіку расійскі бок прапанаваў у якасці месца для падпісання дакумента Кіеў. З такой прапановай выступіў новы ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч. Як паведаміў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, Масква была б рада прыняць гэта запрашэнне Януковіча.

Дамова па СНУ, праца над якой завяршаецца на расійска-амерыканскіх перамовах у Жэневе, прыйдзе на змену Дамове СНУ-1, тэрмін дзеяння якой мінуў 5 снежня 2009 года. Новая дамова прадугледжвае радыкальнае скарачэнне з абодвух бакоў носьбітаў у межах ад 500 да 1100 адзінак, і злучаных з імі боегаловак — ад 1500 да 1675 адзінак.

Нагадаем, што раней у якасці месца падпісання дамовы называліся Прага, Кіеў і Вашынгтон.

У Літве вырашылі адмовіцца ад прыватызацыі лясоў

Маштабная прыватызацыя дзяржаўных лясоў у Літве не адбудзецца. Такое рашэнне вынес парламенцкі камітэт па ахове прыроды.

Раней абмеркаванне гэтага пытання прайшло ў Акадэміі навук краіны, дзе ў прапановы пра перадачу лясоў у прыватныя рукі не знайшлося прыхільнікаў. Ініцыятыва таксама была негатыўна сустрэта грамадскасцю. У выпадку калі б ініцыятыва прыхільнікаў рынкавых рэформаў была ўхвалена, у руках прыватных уладальнікаў маглі б апынуцца 72 працэнты дзяржаўных лясоў Літвы, а за дзяржавай засталіся б замацаванымі толькі нацыянальныя паркі і запаведнікі. Пры гэтым для збору грыбоў і ягад у прыватным лесе неабходна было б атрымліваць дазвол ва ўладальніка ляснога масіву.

Прыватная ўласнасць на лясныя ўгоддзі дзейнічае ў іншых прыбалтыйскіх рэспубліках — у Латвіі і Эстоніі. У выніку гэтага трэць латвійскіх лясоў у наш час належыць замежнікам. У шматлікіх прыватных лясах займацца зборам грыбоў і ягад можна толькі за вызначаную плату.

У Германіі асудзілі банду пенсіянераў

Мюнхенскі суд прысудзіў да турэмных тэрмінаў банду нямецкіх пенсіянераў, якія абвінавачваліся ў выкраданні закладніка і нанясенні яму калецтваў. Пра гэта паведамляе Аssосіаtеd Рrеss.

Абвінавачанымі па справе былі дзве шлюбныя пары ва ўзросце ад 61 да 79 гадоў, якія страцілі амаль паўтара мільёна долараў з-за фінансавага крызісу. Спрабуючы вярнуць грошы, яны выкралі свайго фінансавага кансультанта, амерыканца Джэймса Эмберна. Саўдзельнікам па справе выступаў немец Вільгельм Д., былы падначалены Эмберна, якому той, паводле яго слоў, завінаваціўся 690 тысяч долараў.

Падчас судовага працэсу ўсе чацвёра пенсіянеры прызналі сваю віну. Правадыр хеўры, 74-гадовы Роланд К., у чыёй хаце ўтрымліваўся закладнік, быў асуджаны да шасці гадоў турмы. Яго 79-гадовая жонка атрымала паўтара гады ўмоўна. Другую пенсіянерку прысудзілі да 21 месяца ўмоўна, а яе мужу, 67-гадоваму Герхарду Ф., прысуд пакуль не абвясцілі, бо ён не змог з'явіцца ў суд па стане здароўя.

Па звестках следства, двое пенсіянераў напалі на свайго кансультанта ў яго хаце ў Шпеіры, звязалі яго, заляпілі рот скотчам, запхнулі ў скрынку і, даставіўшы на калясцы да машыны, запіхнулі ў багажнік. Калі на адным з прыпынкаў выкрадзены паспрабаваў вызваліцца, яго жорстка пабілі і зноў запіхнулі ў багажнік. У ахвяры зламаныя два рэбры.

Джэймс Эмберн правёў у палоне ў нямецкіх старых чатыры дні. За гэты час выкрадальнікі сілай вымусілі яго падпісаць распараджэнне пра перавод з яго рахунка ў банку ў Цюрыху 2 мільёнаў еўра, не падазраючы пра тое, што грошай на рахунку амерыканца, збяднелага ў выніку фінансавага крызісу, няма. На чацвёрты дзень зняволення Эмберну атрымалася адправіць у банк па факсе запіску з просьбай аб дапамозе, неўзабаве пасля чаго яго вызваліла паліцыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МЗС Чэхіі: Расія і ЗША падпішуць новую дамову СНВ у Празе Расійска-амерыканская дамова па абмежаванні стратэгічных і наступальных узбраенняў (СНУ), відаць, будзе падпісана ў Празе, паведамляецца са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Чэхіі. У распаўсюджанай у сераду заяве знешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што адміністрацыя ЗША звярнулася да чэшскіх уладаў з просьбай арганізаваць у Празе цырымонію падпісання дамовы. У Крамлі гэту інфармацыю каментаваць адмовіліся. Пра пэўную дату падпісання дамовы чэшскім дыпламатам пакуль невядома.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика