Самыя жаданыя мужчыны свету — родам з Ірландыі, Чэхіі і Нігерыі
30.03.2010
—
Новости Общества
|
Прыгожае жыццё Подых глабалізацыі закрануў і індустрыю прыгажосці — на конкурсе "Містэр свету-2010", што завяршыўся ў гэтыя выхадныя ў Паўднёвай Карэі, перамог 24-гадовы Камаль Ібрагім з... Ірландыі, дарэчы, Ірландыя і Паўночная Ірландыя ўдзельнічалі ў конкурсе паасобку). Тытулы першага віцэ-містара журы прысудзіла аднаму з самых дарослых удзельнікаў — 31-гадоваму спартыўнаму кансультанту Жозефу Карасу з Чэхіі, другім стаў 26-гадовы маркетолаг Кенет Окалі з Нігерыі. Такім чынам, можна меркаваць, што мужчынскае шоу падпарадкоўваецца той жа тэндэнцыі, што і жаночыя — у фаворы брунеты з экзатычнай знешнасцю. Ва ўсякім выпадку, менавіта так палічылі суддзі — старшыня аргкамітэта конкурсу Джулія Морлі, "Міс свету-2007" кітаянка Чжань Цзілінь, "Міс свету-2008" расіянка Ксенія Сухінава, "Міс Карэя-2009" Джо-ры Кім, першы ўладальнік тытула "Містэр свету" (1996) бельгіец Том Ньюэнс, дызайнер Андрэ Кім ды іншыя.
Нагадаем, сёлета ў конкурсе "Містар свету" ўпершыню ўдзельнічала і Беларусь. Прадстаўнік нашай краіны, 21-гадовы студэнт універсітэта фізкультуры і мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці Міхаіл Баранаў у фінальную 15-ку лепшых не трапіў, але наўрад ці можна называць ягоны дэбют няўдалым: беларус выдатна паказаў сябе ў спартыўных конкурсах, а таксама ў кулінарным спаборніцтве. Не кажучы ўжо пра тое, што праклаў дарогу ў Карэю" іншым ахвотным прадэманстраваць прыгажосць, сілу і мужнасць беларускіх мужчын. Прадстаўнік Азербайджана (таксама краіны-дэбютанта) Хафіз Агаеў, які праходзіў падрыхтоўку да конкурсу ў Беларусі, у студыі моды Сяргея Нагорнага, сваім выступленнем увогуле падштурхнуў родную краіну да правядзення першага нацыянальнага конкурсу прыгажосці. А ў нас — хто ведае, можа, следам за "Міс Беларусь" сёлета ці налета будзе абраны і першы "Містэр Беларусь"? Вікторыя ЦЕЛЯШУК. Фота www.mrworld.tv. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Подых глабалізацыі закрануў і індустрыю прыгажосці — на конкурсе "Містэр свету-2010", што завяршыўся ў гэтыя выхадныя ў Паўднёвай Карэі, перамог 24-гадовы Камаль Ібрагім з... Ірландыі, дарэчы, Ірландыя і Паўночная Ірландыя ўдзельнічалі ў конкурсе паасобку). Тытулы першага віцэ-містара журы прысудзіла аднаму з самых дарослых удзельнікаў — 31-гадоваму спартыўнаму кансультанту Жозефу Карасу з Чэхіі, другім стаў 26-гадовы маркетолаг Кенет Окалі з Нігерыі. Такім чынам, можна меркаваць, што мужчынскае шоу падпарадкоўваецца той жа тэндэнцыі, што і жаночыя — у фаворы брунеты з экзатычнай знешнасцю. Ва ўсякім выпадку, менавіта так палічылі суддзі — старшыня аргкамітэта конкурсу Джулія Морлі, "Міс свету-2007" кітаянка Чжань Цзілінь, "Міс свету-2008" расіянка Ксенія Сухінава, "Міс Карэя-2009" Джо-ры Кім, першы ўладальнік тытула "Містэр свету" (1996) бельгіец Том Ньюэнс, дызайнер Андрэ Кім ды іншыя
|
|