Загінуў Лех Качыньскі
14.04.2010
—
Новости Общества
|
Самалёт Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ТУ-154 разбіўся пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Смаленска раніцай у суботу. Ніхто не выжыў. На борце па звестках МЗС Польшчы знаходзілася 87 чалавек. Расійскія крыніцы гавораць аб 96 ахвярах. Ніхто не выжыў. На борце былі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і члены кіраўніцтва Польшчы. На месцы катастрофы. Фота Filip Klimaszewski / Agencja Gazeta Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі. Фота Dominik Werner / Agencja Gazeta На месцы катастрофы. Фота SERGEI KARPUKHIN REUTERS Прэзідэнцкі самалёт. Фота HO REUTERS У ваколіцах Смаленска. Фота Filip Klimaszewski / Agencja Gazeta Малітва ў Гданьску па ахвярах катастрофы пад Смаленскам. Фота Kamil Gozdan / Agencja Gazeta Была прапанова прызямліцца ў Мінску Экіпаж самалёта Леха Качыньскага, паведамляе “Газэта выборча” са спасылкай на ІТАР-ТАСС, быў апавешчаны беларускімі кантралёрамі палёту аб неспрыяльных умовах надвор’я, каб атрымаць магчымасць прызямліцца ў Москве ці Мінску. Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка Галоўнага упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Смаленскай вобласці Ірына Андрыянава. Але экіпаж прыняў рашэнне прызямліцца ў Смаленску. Тым часам у Польшчы... Прэм'ер Дональд Туск сабраў надзвычайнае пасяджэнне Рады Міністраў. Усе міністры знаходзяцца на шляху да Варшавы. У Варшаву едзе таксама спікер сейму Браніслаў Камароўскі, які паводле канстытуцыі Польшчы пераймае уладу ў краіне. ... у Расіі Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў склікаў спецыяльную камісію па расследванні прычын катастрофы польскага самалёта. Узначаліць яе Уладзімір Пуцін. Прэзідэнт Расіі выслаў таксама на месца катастрофы міністра па надзвычайных сітуацыях Сяргея Шойгу. Ахвяры катастрофы На борце самалёта паводле МЗС Польшчы былі найвышэйшыя асобы суседняй дзяржавы. Падаём гэты спіс. LECH KACZYŃSKI, прэзідэнт Польшчы MARIA KACZYŃSKA, жонка прэзідэнта RYSZARD KACZOROWSKI, апошні прэзідэнт Польшчы ў эміграцыі KRZYSZTOF PUTRA, віцэспікер Сейму KRYSTYNA BOCHENEK, віцэспікер Сейму JERZY SZMAJDZIŃSKI, віцэспікер Сейму WŁADYSŁAW STASIAK, шэф канцылярыі прэзідэнта ALEKSANDER SZCZYGŁO, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі PAWEŁ WYPYCH, дзяржаўны сакратар у Канцылярыі прэзідэнта STANISŁAW JERZY KOMOROWSKI, намеснік дзяржсакратара па абароне TOMASZ MERTA, намеснік дзяржсакратара ў Міністэрстве культуры MACIEJ PŁAŻYŃSKI, кіраўнік асацыяцыі Польская супольнасць MARIUSZ KAZANA, дырэктар дыпламатычнага пратаколу МЗС GEN. FRANCISZEK GĄGOR, кіраўнік генштабу Войска Польскага MARIUSZ HANDZLIK, намеснік дзяржсакратара ў адміністрацыі прэзідэнта ANDRZEJ KREMER, намеснік дзяржсакратара па замежных справах ANDRZEJ PRZEWOŹNIK, генеральны сакратар Рады захавання памяці барацьбы і пакут PIOTR NUROWSKI, старшыня Алімпійскага камітэту Польшчы JANUSZ KOCHANOWSKI, прэсавы сакратар па правах грамадзян SŁAWOMIR SKRZYPEK, старшыня Нацыянальнага банка Польшчы JANUSZ KURTYKA, старшыня Інстытута народнай памяці JANUSZ KRUPSKI, кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсіраваных Дэпутаты і сенатары: GRZEGORZ DOLNIAK LESZEK DEPTUŁA GRAŻYNA GĘSICKA PRZEMYSŁAW GOSIEWSKI ZBIGNIEW WASSERMANN SEBASTIAN KARPINIUK IZABELA JARUGA-NOWACKA ALEKSANDRA NATALLI-ŚWIAT ARKADIUSZ RYBICKI JOLANTA SZYMANEK-DERESZ WIESŁAW WODA EDWARD WOJTAS JANINA FETLIŃSKA STANISŁAW ZAJĄC Прадстаўнікі цэркваў і рэлігій: ксёндз генерал дывізіі TADEUSZ PŁOSKI, палявы біскуп Войска Польскага MIRON CHODAKOWSKI, праваслаўны біскуп Войска Польскага ксёндз палкоўнік ADAM PILCH, евангелісцкі біскуп Войска Польскага ксёндз падпалкоўнік JAN OSIŃSKI, біскуп Войска Польскага ксёндз ROMAN INDRZEJCZYK, капэлан прэзідэнта ксёндз пралат BRONISŁAW GOSTOMSKI ксёндз JÓZEF JONIEC ксёндз ZDZISŁAW KRÓL ксёндз ANDRZEJ KWAŚNIK Прадстаўнікі Узброеных сіл Польшчы: GEN. BRONI BRONISŁAW KWIATKOWSKI, кіраўнік Аперацыйных сіл Войска Польскага GEN. ANDRZEJ BŁASIK, кіраўнік Паветраных сіл Войска Польскага GEN. TADEUSZ BUK, кіраўнік Сухапутных сіл Войска Польскага GEN. WOJCIECH POTASIŃSKI, кіраўнік Спецыяльных сіл Войска Польскага WICEADMIRAŁ ANDRZEJ KARWETA , кіраўнік Ваеннага флоту GEN. KAZIMIERZ GILARSKI, кіраўнік Варшаўскага гарнізону Прадстаўнікі катыньскіх сем’яў і іх блізкіх TADEUSZ LUTOBORSKI STEFAN MELAK STANISŁAW MIKKE BRONISŁAWA ORAWIEC-LOFFLER KATARZYNA PISKORSKA ANDRZEJ SARJUSZ-SKĄPSKI WOJCIECH SEWERYN LESZEK SOLSKI TERESA WALEWSKA-PRZYJAŁKOWSKA GABRIELA ZYCH EWA BĄKOWSKA ANNA MARIA BOROWSKA BARTOSZ BOROWSKI EDWARD DUCHNOWSKI ZENONA MAMONTOWICZ-ŁOJEK Суправаджэнне: JOANNA AGACKA-INDECKA CZESŁAW CYWIŃSKI падпалкоўнік ZBIGNIEW DĘBSKI KATARZYNA DORACZYŃSKA ALEKSANDER FEDOROWICZ DARIUSZ JANKOWSKI генерал брыгады STANISŁAW KOMORNICKI Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самалёт Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ТУ-154 разбіўся пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Смаленска раніцай у суботу. Ніхто не выжыў. На борце па звестках МЗС Польшчы знаходзілася 87 чалавек. Расійскія крыніцы гавораць аб 96 ахвярах. |
|