Авіяперавозкі накрыла попелам. Вулканічным. 21.by

Авіяперавозкі накрыла попелам. Вулканічным

17.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як ужо паведамлялася, на працягу апошніх некалькіх дзён праца многіх еўрапейскіх аэрапортаў была паралізаваная з-за вывяржэння вулкана на поўдні Ісландыі, які падняў над Паўночнай Еўропай велізарныя воблакі вулканічнага попелу. Лётаць у такіх умовах надзвычай небяспечна, таму службы бяспекі палётаў шэрагу еўрапейскіх краін цалкам або часткова закрылі паветраныя прасторы сваіх краін. Па інфармацыі за мінулыя дні, адменена ці затрымана больш за 6 тысяч рэйсаў. А між тым, па звестках па стане на мінулыя суткі, частка воблака ўжо ўвайшла ў паветраную прастору Расіі...  

16 красавіка Нацыянальная авіякампанія "Белавія" адмяніла рэйсы Мінск — Лондан — Мінск, Мінск — Берлін — Мінск і Мінск — Рыга — Мінск якраз у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі ў Вялікабрытаніі, Германіі і Латвіі. Прычым па рэйсе на Лондан, які павінен быў адбыцца раніцай, рашэнне прымалася напярэдадні ўначы. Наперадзе выхадныя дні, у людзей, магчыма, былі запланаваныя пералёты. Якія для пасажыраў папярэднія прагнозы адносна магчымай адмены яшчэ нейкіх рэйсаў? Гэтае пытанне "Звязда" адрасавала намесніку генеральнага дырэктара авіякампаніі "Белавія" Ігару Чаргінцу.

Паводле слоў суразмоўцы, на момант нашага звароту ніякіх дакладных прагнозаў не толькі на некалькі дзён наперад, але нават на бліжэйшы час не было. Ігар Мікалаевіч зазначыў, што ўсё будзе залежыць ад аператыўнай абстаноўкі, зыходзячы з якой і будзе прымацца канкрэтнае рашэнне. Пасля такога кроку інфармацыя будзе аператыўна даносіцца да пасажыраў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо паведамлялася, на працягу апошніх некалькіх дзён праца многіх еўрапейскіх аэрапортаў была паралізаваная з-за вывяржэння вулкана на поўдні Ісландыі, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика