20 красавіка — суд над віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам. 21.by

20 красавіка — суд над віцебскім актывістам Сяргеем Каваленкам

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывіст КХП БНФ Сярей Каваленка, якога 20 красавіка будуць судзіць за вывешваньне бел‑чырвона‑белага сьцяга на гарадзкой ёлцы, зьвярнуўся да відавочцаў падзей 7 студзеня.

Ён зьвярнуўся да жыхароў дома №8 па Маскоўскім праспэкце, насупраць якога была ўсталявана ёлка, каб яны прыйшлі сёння ў 10.30 у Кастрычніцкі раённы суд, дзе мае распачацца працэс.

Спадар Каваленка мае намер з дапамогай шараговых жыхароў Віцебску абвергнуць абвінавачаньні ў злосным хуліганстве і супраціве міліцыянтам.

Апазыцыянэр настойвае, што ня меў на мэце зьдзейсьніць хуліганскі ўчынак — што не зьбіраўся нанесьці шкоды ні ўпрыгожаньням на ёлцы, ні сваім землякам, якія сабраліся ў той дзень на калядны канцэрт мастацкай самадзейнасьці. Сяргей Каваленка цьвердзіць, што праводзіў палітычную акцыю, калі вывешваў сьцяг, і што гэта нельга расцэньваць як злоснае хуліганства.

Каваленка таксама зьбіраецца аспрэчваць сьведчаньні міліцыянтаў — падпалкоўніка Андрэя Іванова, малодшага сяржанта Максіма Максімава і старшага сяржанта Васіля Палітыкі — пра тое, што ён аказваў ім супраціў падчас затрыманьня. Сяргей Каваленка спадзяецца, што могуць знайсьціся ахвотныя засьведчыць, што ён не абражаў супрацоўнікаў міліцыі, затое яны гвалтам цягнулі яго ў машыну, зьбіваючы па дарозе.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка двойчы зьвяртаўся ў Кастрычніцкі райсуд, каб распачаць справу супраць міліцыянтаў, якія нанесьлі яму цялесныя пашкоджаньні. І двойчы суд у гэтым адмовіў.

Пазоў міліцыянтаў, якія патрабуюць ад апазыцыянэра матэрыяльнай кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў кожнаму, таксама будзе разглядацца сёння.

Паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і супраціве работнікам міліцыі Сяргею Каваленку пагражае да 6 год абмежаваньня волі.

Радыё Свабода |

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывіст КХП БНФ Сярей Каваленка, якога 20 красавіка будуць судзіць за вывешваньне бел‑чырвона‑белага сьцяга на гарадзкой ёлцы, зьвярнуўся да відавочцаў падзей 7...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика