Дзе штаны? Чыя спальня?. 21.by

Дзе штаны? Чыя спальня?

22.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пі, пакуль ты кіруеш віном, а не наадварот, — гаварылі старцы з Афона. Відаць, некаторыя выпіваюць, не задумваючыся пра наступствы і пра тое, што за неразумныя ўчынкі пакараюць.

Так, напрыклад, 20-гадовы жыхар вёскі Верхняе Глыбоцкага раёна, знаходзячыся "пад мухай" на аўтастанцыі ў Глыбокім, патэлефанаваў з тэлефона-аўтамата ў міліцыю і паведаміў, што станцыя замініравана. Як паведаміў "Звяздзе" пракурор Глыбоцкага раёна Анатоль СеўрУкоў, які асабіста выязджаў на месца здарэння, усе службы аператыўнага рэагавання спрацавалі зладжана. Ніякіх выбуховых устройстваў у выніку не знайшлі. Затое вельмі хутка "вылічылі" мінёра. Улічваючы яго шчырае прызнанне ва ўчыненым, станоўчую характарыстыку і іншыя акалічнасці, суд вынес параўнальна мяккі прыгавор: штраф 1 мільён 225 тысяч рублёў. Хоць за такое прадугледжана і больш жорсткае пакаранне — да пяці гадоў пазбаўлення волі, а ў асобных выпадках — да сямі.

А вось жыхар вёскі Чарневічы Глыбоцкага раёна пасля вясёлай сустрэчы з выпускнікамі школы ніякага злачынства не ўчыняў. Пры гэтым яму здалося, што ён сам стаў ахвярай злачынства. Уначы зайшоў да сваяка, які жыве ў гарадскім пасёлку Падсвілле, без джынсаў, якія раней былі на ім адзетыя, і мабільнага тэлефона. Гэта і паслужыла падставай для звароту ў міліцыю па дапамогу. Высветлілася, што штаны і мабільнік — у гаспадарчай пабудове адной жыхаркі пасёлка.

Вясёлы, напэўна, населены пункт. Увечары адна з мясцовых жыхарак пасля добрай бяседы з "градусамі" разам са сваім знаёмым пайшла ў спальню... Толькі не свайго, а чужога дома. Гаспадары выклікалі міліцыю. Ну і ну! Што яшчэ дадаць?

А ёсць што. Сёлета ў тым жа Глыбоцкім раёне ад атручэння гарэлкай памерлі 4 чалавекі, столькі ж замерзлі — усе ў нецвярозым стане, на пажарах загінулі каля дзесяці чалавек, і ў асноўным па прычыне п'янства. У п'яным дурмане ўчынена каля 20 злачынстваў. Ужо не смешна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пі, пакуль ты кіруеш віном, а не наадварот, — гаварылі старцы з Афона. Відаць, некаторыя выпіваюць, не задумваючыся пра наступствы і пра тое, што за неразумныя ўчынкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика