Лукашэнка: Эканоміка Беларусі пачынае пакрысе прыбаўляць пасля крызісу
26.04.2010 20:32
—
Новости Общества
|
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння, размаўляючы з жыхарамі аграгарадка Язёры (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці).
«Мы пражылі самы цяжкі перыяд у навейшай гісторыі. Мы не адчулі таго страшэннага крызісу, які быў у іншых краінах, калі есці не было чаго, холадна, голадна было», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.«Кажуць, свет выходзіць з крызісу. І мы пачынаем паціху прыбаўляць. Калі мы выйдзем на ўзровень 2008 года, то мы жыць будзем», — дадаў прэзідэнт. Ён таксама адзначыў, што калі тэндэнцыя прыросту захаваецца, «то і грошы будуць, і фермы новыя будуць будавацца, і заработную плату будзем мець нармальную». Размаўляючы з насельніцтвам, кіраўнік дзяржавы адказаў і на іншыя пытанні: па развіццю аграэкатурызму, дапамозе ветэранам і пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС. Закраналася таксама тэма газіфікацыі аграгарадка Язёры. Людміла Сац, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння, размаўляючы з жыхарамі аграгарадка Язёры (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці). «Мы пражылі самы цяжкі перыяд у...
|
|