Перад прыездам Лукашэнкі у Чэрыкаў каровам фарбавалі капыты. 21.by

Перад прыездам Лукашэнкі у Чэрыкаў каровам фарбавалі капыты

27.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учорашні дзень Аляксандар Лукашэнка правёў на Магілёўшчыне ў Чэрыкаўскім раёне. Кіраўніцтва вобласьці і раёну дакладвала пра дасягненьнямі ў пераадольваньні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, знаёміла з посьпехамі першага ў Беларусі аграгарадка Язерскі.Так супала, што ўчорашні дзень правёў на Чэрыкаўскім раёне й намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Праўда, асобна ад Аляксандра Лукашэнкі. Палітык наведваў чарнобыльскую зону на Чэрыкаўшчыне 24 красавіка. Што зьмянілася за тры дні?

“Прыбрана ня толькі ў той вёсцы, дзе ён пабыў, але прыбраная ўся шаша ад Магілёва да Чэрыкава. Так яна рэзка зьмянілася. Усе палі апрацаваныя вельмі прыгожа, вельмі добра. Па дарозе пазнака зробленая вельмі добра, навокал чысьценька. На пад’езьдзе да Чэрыкава я сустрэў вельмі шмат машын. Гэта былі дзясяткі два менавіта міліцэйскіх, пажарных некалькі машын, некалькі машын хуткай дапамогі”.

Як наводзілі лоск у вёсцы Язеры -- апавядае жыхар Чэрыкава, журналіст Сямён Панізоўцаў:

“А пятай раніцы паднялі работнікаў камунальнай службы й яны фарбавалі воданапорную вежу. Купілі шампуні, мылі ім нават кароў. Набылі чорнай фарбы, фарбавалі капыты каровам. З Магілёва прывезьлі цацкі ў садок, каб паказаць, што ўсё цудоўна. На базары скупілі ўсялякую садавіну, прадукты, для паказухі”.

Што Аляксандру Лукашэнку варта было б паглядзець і што яму не паказалі? Рыгор Кастусёў лічыць, што кіраўніку краіны не пашкодзіла б пабачыць саму зону адчужэньня:

“Там вельмі засьмечана. Дарога разьбітая. Ён сам ня хоча гэта бачыць. Яму хочацца бачыць самае лепшае, што ёсьць. Кіраўніцтва вобласьці, кіраўніцтва раёна ня хоча яго туды вазіць, бо атрымаюць наганяю. Іхныя жаданьні супадаюць, таму ён там і не бывае”.

Увесь Чэрыкаўскі раён сьвеціцца радыяцыяй, -- у сваю чаргу канстатуе Сямён Панізоўцаў. Тут няма чыстых мясьцінаў, таму Лукашэнку насамрчч трэба было наведаць Чэрыкаўшчыну:

“Толькі, калі б без падрыхтоўкі, прыўкрас, мантажу вось гэтага. Тут толькі фасад зроблены, а пяць крокаў управа, пяць крокаў улева наўкола лужыны, канавы, яміны, пыл й гэтак далей. Я ў Чэрыкаве колькі ўжо ваюю, не магу нічога дамагчыся. Старшыня райвыканкаму забараніў завозіць магілёўскі хлеб. Лукашэнка адкуль гэта будзе ведаць?”, -- зазначае Сямён Панізоўцаў.

Яшчэ адзін жыхар Чэрыкава Мікалай Царкоў акцэнтуе ўвагу на не справядлівым разьмеркаваньні шматмільярдных інвэстыцыяў у сельскую гаспадарку рэгіёну. Спадар Царкоў параўноўвае эканамічную сытуацыю ў сваім раёне з Шклоўскім:

“У Шклоўскім раёне будуць будаваць трынаццаць малочнатаварных комплексаў па дваццаць восем мільярдаў рублёў кожны, лядовы палац коштам у пяцьдзесят мільярдаў. А ў Чэрыкаве ня могуць збудаваць нават раённы дом культуры. Узровень заработнай платы самы нізкі ў вобласьці. Пэрспэктываў няма ніякіх у моладзі, бо няма працы”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учорашні дзень Аляксандар Лукашэнка правёў на Магілёўшчыне ў Чэрыкаўскім раёне. Кіраўніцтва вобласьці і раёну дакладвала пра дасягненьнямі ў пераадольваньні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика