«У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы»
28.04.2010 18:40
—
Новости Общества
|
Так лічыць Юрый Кітурка, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на тэрыторыі якога у часе суботніка высеклі дзевяць акацыяў.
Гараджане засмучаныя і хочуць ведаць, навошта Замоўца высечак — адміністрацыя Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Па словах дырэктара ўстановы Юрыя Кітуркі, у акацыяў згнілі ствалы, дрэвастой нёс небяспеку для наведвальнікаў замка і самога будынка. — У мінулым годзе ў адной з акцыяў адваліліся галіны. На тэрыторыі Новага замка засталіся два дубы, іх цалкам дастаткова. А навошта яшчэ? Гэта ж не парк. Зараз у двары замка будзе больш сонечнага святла», — сказаў Юры Кітурка. Дырэктар музея дадаў, што ўсе працэдуры высечкі былі законнымі, бо іх ўзгаднілі з інспекцыяй прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Высветлілася, што камісія з Гродназелянбуда зрабіла агляд зялёных насаджэнняў на тэрыторыі Новага замка яшчэ ў мінулым годзе. Як распавёў начальнік Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Лубін, у выніку акацыі прызналі «нежыццяздольнымі». Пастанавілі, што ў дрэў высахла больш за 2 / 3 кроны, ствалы заселеныя шкоднікамі. Паводле заключэння камісіі біялагічныя аб’екты падлягалі зносу. Па словах Юрыя Кітуркі, на месцы спілаваных акацыяў саджаць новыя дрэвы і кусты не плануецца. Да фестывалю нацыянальных культур там зробяць роўны газон. Даведка «ВГ» Краязнаўца, экскурсавод Ігар Лапеха: «Белыя акацыі былі пасаджаныя пры рэканструкцыі Новага замка ў другой палове 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Расліны зусім не старыя і маглі б стаяць яшчэ 20-30 гадоў. Небяспекі ў тым, што акацыі могуць упасці, не было, бо яны маюць вельмі трывалыя някрохкія ствалы. А заключэнне экспертнай камісіі аб усыханні дрэвастою не адпавядае рэчаіснасці. Няўзброеным вокам можна было ўбачыць, што дрэвы здаровыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так лічыць Юрый Кітурка, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на тэрыторыі якога у часе суботніка высеклі дзевяць акацыяў. |
|