Беларуская гільдыя півавараў будзе развіваць культуру ўмеранага ўжывання піва. 21.by

Беларуская гільдыя півавараў будзе развіваць культуру ўмеранага ўжывання піва

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шэсць найбуйнейшых піўных заводаў краіны аб'ядналіся ў саюз "Гільдыя півавараў", паведаміў старшыня савета саюза, генеральны дырэктар ААТ "Крыніца" Рыгор Пяткевіч. У гільдыю ўвайшлі акцыянерныя таварыствы "Лідскае піва", "Крыніца", "Піўзавод "Аліварыя", "Рэчыцапіва", "Брэсцкае піва" і кампанія Heіneken у Беларусі (кампанія "Сябар").

Галоўнай задачай саюза будзе далейшае развіццё айчыннай піваварнай галіны, сумесная абарона інтарэсаў беларускіх півавараў, а таксама прытрымліванне высокіх этычных нормаў ажыццяўлення бізнэсу. Гільдыя будзе змагацца за захаванне лепшых беларускіх традыцый піваварэння, каб ужо ў хуткім часе якасць айчыннага піва адпавядала найвышэйшым міжнародным стандартам. Рэпутацыю айчыннага піва плануецца давесці да ўзроўню нацыянальнай годнасці.

Піўзаводы былі вымушаныя аб'яднацца, бо ў грамадскасці лабіруюцца інтарэсы іншых кампаній, а піва прыроўніваецца да алкагольных напояў. Стаўкі акцызу на піва ў пачатку года былі павялічаныя на 54 працэнты, а на лікёра-гарэлачныя вырабы толькі на 9 працэнтаў. Працягваецца павелічэнне продажу імпартнага піва, а рэалізацыя айчыннага пеннага напою, наадварот, зніжаецца.

Летась піўзаводы гільдыі вырабілі 336,7 мільёна літраў піва, на вытворчасць якога было перапрацавана 34 тысячы тон ячменю. За мінулы год удзельнікі новага саюза прадалі сваю прадукцыю на 802,7 млрд рублёў, з якіх 187,5 млрд рублёў было накіравана ў бюджэт краіны ў выглядзе падаткаў. У піўной галіне пастаяннай працай забяспечаныя больш за 4600 чалавек. Півавары і надалей збіраюцца выконваць ролю актыўнага эканамічнага партнёра дзяржавы.

Учора кіраўнікі найбуйнейшых піўзаводаў краіны падпісалі Кодэкс годнасці півавараў. Неўзабаве ў Беларусі плануецца стварыць Піўную акадэмію, якая будзе спрыяць узняццю іміджу якаснага піва ў нашай краіне.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць найбуйнейшых піўных заводаў краіны аб'ядналіся ў саюз "Гільдыя півавараў", паведаміў старшыня савета саюза, генеральны дырэктар ААТ "Крыніца"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика