Даходы насельніцтва павялічыліся на 5,4 працэнта. 21.by

Даходы насельніцтва павялічыліся на 5,4 працэнта

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ўчора паведаміў намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў. Паводле вынікаў першага квартала ўзровень павелічэння ўнутранага валавога прадукту склаў 104 працэнты. Рост прадукцыі ў прамысловасці дасягнуты ў памеры 105,9 працэнта, у сельскай гаспадарцы — 105,3 працэнта. Рознічны таваразварот павялічыўся на 13,3 працэнта, а платныя паслугі насельніцтву — на 5,7 працэнта.

Усяго за квартал сем найбуйнейшых галін прамысловасці адпрацавалі з плюсам. Асноўны рост эканамічных паказчыкаў назіраўся ў электраэнергетыцы (112,7 %), хімічнай і нафтахімічнай галіне (129,5 %) і лёгкай прамысловасці (109,4 %). На ўзровень мінулага года падцягнулася машынабудаўнічая галіна (100,9 %).

Зніжэнне вытворчасці назіраецца ў паліўным сектары эканомікі, што звязана з недапастаўкай сыравіны ў нафтаперапрацоўчы комплекс краіны. У першым квартале загрузка беларускіх НПЗ склала ўсяго 66 працэнтаў. Справа ў тым, што сёлета істотна змяніліся ўмовы пастаўкі расійскай нафты ў нашу краіну. Расійскія пастаўшчыкі пастаўляюць у Беларусь бяспошлінную нафту толькі для ўнутраных патрэбаў. А вось з улікам пошліны кошт расійскай нафты павялічваецца ажно ў два разы. Перапрацоўваць нафту па такім кошце айчынным заводам ужо амаль немэтазгодна.

Рэнтабельнасць вытворчасці ў прамысловасці склала цяпер 7,5 працэнта, а па выніках года яе магчыма павялічыць да 10 працэнтаў, упэўнены Анатоль Філонаў.

За квартал прадукцыйнасць працы ў рэальным сектары эканомікі павялічылася на 8,4 працэнта. Гэта дазваляе істотна павялічваць рэальныя заробкі работнікам. Так, па выніках першых двух месяцаў намінальны заробак у прамысловасці склаў 1 млн 16 тысяч рублёў, што на 10,3 працэнта вышэй за леташні ўзровень. Заробкі ў народнай гаспадарцы будуць і далей павялічвацца такімі тэмпамі, каб напрыканцы года яны дасягнулі ўзроўню 500 долараў у валютным эквіваленце, запэўніў намеснік міністра.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ўчора паведаміў намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў. Паводле вынікаў першага квартала ўзровень павелічэння ўнутранага валавога прадукту склаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика