Усе лепшыя тэхналогіі аршанскаму льнокамбінату. 21.by

Усе лепшыя тэхналогіі аршанскаму льнокамбінату

29.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі азнаёміўся з ходам рэканструкцыі Аршанскага льнокамбіната. Прэм'ер-міністр азнаёміўся з комплекснай стратэгіяй развіцця прадпрыемства, распрацаваную спецыяльна створанай рабочай групай. Ён таксама паглядзеў, як выконваюцца даручэнні кіраўніка дзяржавы наконт паляпшэння ўмоў працы на ўчастках са шкоднымі ўмовамі. Нагадаю, што ў пачатку сакавіка гэтае прадпрыемства наведаў Прэзідэнт краіны. Ён даў канкрэтныя даручэнні, у тым ліку і па неабходнасці стварэння нармальных працоўных умоў для работніц цэхаў.

— Паглядзім сёння сістэму вентыляцыі, выцяжкі ў цэхах, вывучым пытанні арганізацыі тэхналагічных працэсаў па праверцы якасці тканіны, — адзначыў перад пачаткам наведвання прадпрыемства кіраўнік урада. — Адказныя асобы ўжо пабывалі на шэрагу замежных прадпрыемстваў, у Турцыі, у Кітаі, і на лепшых еўрапейскіх. Тое, што ёсць на сённяшні дзень, усе лепшыя тэхналогіі, за кароткі тэрмін мы аб'яднаем тут. Такую задачу, пастаўленую Прэзідэнтам, мы павінны выканаць. Думаю, для рэалізацыі гэтага спатрэбіцца да 500 мільярдаў беларускіх рублёў.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, расказваючы рэпарцёрам пра тое, што ўжо зроблена і будзе для разгрузкі складскіх запасаў прадпрыемства, адзначыў канкрэтныя накірункі работы ў гэтым пытанні. Калі на пачатак бягучага года аб'ём запасаў гатовай прадукцыі перавышаў 65 мільярдаў рублёў, то цяпер ён панізіўся да ўзроўню каля 60 мільярдаў рублёў. Паводле слоў губернатара, пашыраецца сетка ўласных фірмавых крамаў камбіната. Беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці заказваюць на камбінаце тканіны для стварэння новых модных калекцый адзення. Прадукцыя прадпрыемства запатрабаваная не толькі на ўнутраным рынку, але і за яго межамі. Летась на экспарт адправілі 63,7 працэнта вырабленых бытавых тканін. Але, як адзначыў губернатар, трэба павышаць выручку ад рэалізацыі гатовых вырабаў, а не "паўфабрыкатаў". У выніку на кожным пагонным метры тканіны можна зарабіць у тры разы больш, чым цяпер. Новае абсталяванне (больш за 120 адзінак) дазволіць дасягнуць такой мэты. Швейцарскае і нямецкае абсталяванне дазваляе перапрацоўваць кароткае валакно пры нізкім сабекошце і высокай якасці. Далейшая мадэрнізацыя дазволіць забяспечыць паляпшэнне якасці, пашырэнне і абнаўленне асартыменту льняных тканін і вырабаў з іх, павялічыць ўдзельную вагу вырабу канкурэнтаздольнага і рэнтабельнага асартыменту.

расказваючы рэпарцёрам пра тое, што ўжо зроблена і будзе для разгрузкі складскіх запасаў прадпрыемства, адзначыў канкрэтныя накірункі работы ў гэтым пытанні. Калі на пачатак бягучага года аб'ём запасаў гатовай прадукцыі перавышаў 65 мільярдаў рублёў, то цяпер ён панізіўся да ўзроўню каля 60 мільярдаў рублёў. Паводле слоў губернатара, пашыраецца сетка ўласных фірмавых крамаў камбіната. Беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці заказваюць на камбінаце тканіны для стварэння новых модных калекцый адзення. Прадукцыя прадпрыемства запатрабаваная не толькі на ўнутраным рынку, але і за яго межамі. Летась на экспарт адправілі 63,7 працэнта вырабленых бытавых тканін. Але, як адзначыў губернатар, трэба павышаць выручку ад рэалізацыі гатовых вырабаў, а не "паўфабрыкатаў". У выніку на кожным пагонным метры тканіны можна зарабіць у тры разы больш, чым цяпер. Новае абсталяванне (больш за 120 адзінак) дазволіць дасягнуць такой мэты. Швейцарскае і нямецкае абсталяванне дазваляе перапрацоўваць кароткае валакно пры нізкім сабекошце і высокай якасці. Далейшая мадэрнізацыя дазволіць забяспечыць паляпшэнне якасці, пашырэнне і абнаўленне асартыменту льняных тканін і вырабаў з іх, павялічыць ўдзельную вагу вырабу канкурэнтаздольнага і рэнтабельнага асартыменту.

— Камбінату сёлета спаўняецца 80 гадоў. Глабальная рэканструкцыя на прадпрыемстве доўжыцца ўжо два гады. Частку пераўзбраення, згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, трэба завершыць да 2012 года, — расказвае генеральны дырэктар ільнокамбіната Уладзімір Несцярэнка. — Прадпрыемству ўжо выдаткавалі 53 мільярды рублёў на пераабсталяванне, яны асвоеныя летась. Будзе мадэрнізавана вытворчасць на ўсіх чатырох існуючых фабрыках. І будзе пабудавана яшчэ адна фабрыка — для перапрацоўкі кароткага валакна. І гэта таксама запланавана — да 2012 года. Мадэрнізацыя абсталявання дазволіць павысіць прадукцыйнасць працы і якасць прадукцыі.

Пра заробкі. У выніку прынятых мераў сёлета ў першым квартале заработная плата склала больш за 667 тысяч рублёў. Рост заробку ў цэлым па камбінату склаў 4 працэнты. Наконт умоў працы. Да 15 мая на самых праблемных участках будуць прынятыя меры для стварэння лепшых ўмоў для працы. Кіраўнік прадпрыемства падкрэсліў, што пры мадэрнізацыі робіцца ўсё дзеля таго, каб не адбылося скарачэння працоўных месцаў.

Дарэчы, на камбінаце працуюць каля 6 тысяч чалавек — гэта пад 30 працэнтаў усіх работнікаў прамысловасці райцэнтра.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Орша — Віцебск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі азнаёміўся з ходам рэканструкцыі Аршанскага льнокамбіната. Прэм'ер-міністр азнаёміўся з комплекснай стратэгіяй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика