Масты для аднапалчан
29.04.2010
—
Новости Общества
|
Іх наводзіць Беларускае радыё напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі. Першы нацыянальны канал радыё сумесна з яшчэ некалькімі кампаніямі краін СНД — Нацыянальнай радыёкампаніяй Украіны, "Радыё Расіі", радыё "Пецярбург" і кампаніяй "Валгаград-РТБ" — зладзіў шэраг радыёмастоў паміж гарадамі-героямі Мінскам, Масквой, Санкт-Пецярбургам, Валгаградам, Кіевам, даючы былым аднапалчанам маqгчымасць завочна "сустрэцца", узгадаць франтавое юнацтва і нават праспяваць разам песні, што дапамагалі ім трымацца... 30 красавіка выйдзе ў эфір мост паміж Мінскам і Валгаградам. На ім "сустрэнуцца" з беларускага боку — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр у адстаўцы, удзельнік бітвы за Сталінград, былы танкіст Аляксандр Фёдаравіч Фень, гісторык Барыс Дзмітрыевіч Далгатовіч намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Высоцкі і журналіст Алена Швайко, а з расійскага боку — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік Сталінградскай бітвы, удзельнік вызвалення Мінска Валянцін Андрэевіч Кавалюха, старшыня праўлення Валгаградскай грамадскай арганізацыі "Пошук" Аляксей Борматаў, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы Валгаградскай абласной думы Ірына Міхайлаўна Гусева і журналіст Уладзімір Радчанка. "Што адметна, — падзялілася беларуская вядучая радыёмосту Алена Швайко, — наш Аляксандр Фёдаравіч і Валянцін Андрэевіч Кавалюха — не аднапалчане, яны адзін аднаго не ведалі раней, але ўдзельнічалі ў адных і тых жа бітвах і змаглі ўзгадаць падзеі больш чым 65-гадовай даўніны з дакументальнай дакладнасцю — нягледзячы на тое, што аднаму 87, а другому ўжо 90 гадоў". І як тут не схіліць галаву перад загартоўкай таго пакалення, да якога належаць нашы дзяды і прадзеды, калі даведваешся, што ўсе немаленькія 100 прыступак у новую Валгаградскую радыёстудыю, што месціцца на Мамаевым кургане, 90-гадовы Валянцін Кавалюха пераадолеў самастойна... Дарэчы, для валгаградцаў беларуская студыя падрыхтавала сюрпрыз — на пачатку эфіру для іх прагучыць радыёпаштоўка-віншаванне ад беларускага архітэктара Леаніда Левіна (ён не змог трапіць на радыёмост з-за камандзіроўкі, таму адмыслова запісаў галасавое пасланне). Пэўна, не ўсе ведаюць, што наш заслужаны зямляк, адзначаны шматлікімі прэміямі, мае на рахунку і прэмію Валгаградскага камсамола — за помнік "Салдацкае поле". Гэты мемарыял усталяваны на ўездзе ў горад, дзе калісьці паляглі, прыняўшы бой з перавышаючымі сіламі ворага, 200 маладзенькіх савецкіх салдат. "У нас з маімі сябрамі ёсць традыцыя — штогод на 9 мая яны тэлефануюць мне менавіта з Салдацкага поля, і мы моўчкі ўздымаем келіхі за ўсіх, хто там застаўся", — узгадвае архітэктар. Таксама падчас радыёмосту, інтрыгуе вядучая, будуць абмяркоўвацца сумесныя праекты — напрыклад, гісторык Барыс Далгатовіч адшукаў усіх беларусаў — удзельнікаў Сталінградскай бітвы, а таксама ўсіх нашых землякоў-ваеначальнікаў і кавалераў Ордэна Славы; у сваю чаргу, валгаградскія пошукавыя атрады выявілі некалькі свежых воінскіх пахаванняў беларусаў — іх астанкі плануецца неўзабаве перадаць у нашу краіну для перазахавання... Наступныя масты — паміж мінскай студыяй і Санкт-Пецярбургам і Масквой — запланаваныя адпаведна на 4 і 7 мая ў 12.05. Хто ведае, колькі адкрыццяў яны прынясуць? Вікторыя ЦЕЛЯШУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх наводзіць Беларускае радыё напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі. Першы нацыянальны канал радыё сумесна з яшчэ некалькімі кампаніямі краін СНД — Нацыянальнай...
|
|