АБЗАЦ
30.04.2010
—
Новости Общества
|
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі лічыць неабходным захаваць узровень увазных мытных пошлін для аўтамабіляў для фізічных асобаў, заявіў учора на пасяджэнні круглага стала па тэме перспектыў Мытнага саюзу намеснік старшыні ДМТ Леанід Досаў. "Пазіцыя ДМТ заключаецца ў тым, што ўмовы ўвозу легкавога аўтамабільнага транспарту і стаўкі ўвазных мытных пошлін, якія існуюць, для беларускіх грамадзян на сённяшні дзень аптымальныя. І нейкія змены ўносіць немэтазгодна, бо гэта датычыць вялікай колькасці нашых грамадзян", — падкрэсліў ён. У Цэнтральным РУУС Мінска заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу ў кватэры мастака Аляксея Кузьміча. Зламыснікі залезлі ў кватэру ўдзень, пашкодзіўшы замок ўваходных дзвярэй. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Салаўі вярнуліся ў Мінск з цёплых краін, і ў бліжэйшыя дні ў парках сталіцы можна будзе пачуць іх спевы, сцвярджаюць спецыялісты. Падчас майскіх святаў салаўі заспяваюць у сваіх упадабаных месцах — Батанічным садзе, заказніку Лябяжы, Лошыцкім парку. Па сведчанні арнітолагаў, у Мінску звычайна гняздуецца каля 350 пар салаўёў. Губернатар Пецярбурга Валянціна Мацвіенка абураная планамі некаторых забаўляльных цэнтраў горада правесці праграмы са стрыптызам і пераапрананнем у ваенную форму. В. Мацвіенка назвала падобныя мерапраемствы знявагай памяці аб Вялікай Айчыннай. "Я не проста асуджаю такія акцыі, я патрабую адмяніць гэтыя шоу", — заявіла яна. Напярэдадні СМІ Пецярбурга паведамілі, што 4 клубы запрашаюць гасцей на шоу-мерапрыемствы 9 мая, у якіх, у прыватнасці, заяўленыя эратычныя праграмы і маскарад з ваеннай формай і Гергіеўскай стужкай. ПОЎНЫ АБЗАЦУ дацкім горадзе Хернінг 56-гадовы мясцовы жыхар прыйшоў п'яным у паліцыю, каб прайсці абавязковы тэст па ваджэнні, перш чым яму вернуць адабраныя за п'янку правы. Стан кіроўцы быў заўважаны, калі ён па заканчэнні тэрміну пазбаўлення правоў сеў у машыну і сабраўся запусціць рухавік. Яго адразу ж арыштавалі зноў, даўшы новы тэрмін за кіраванне ў нецвярозым стане. Дзяўчына адкусіла вуха хлопцу, які абазваў яе таўстухай. Інцыдэнт адбыўся ў амерыканскім горадзе Лінкальн. Траўмаванага мужчыну адвезлі ў бальніцу, але знайсці частку адкушанага вуха не ўдалося. Пасля таго як ахвяры нападзення аказалі дапамогу, у бальніцу прыехалі супрацоўнікі паліцыі, і пацярпелы расказаў ім падрабязнасці. 21-гадовую Ганну Годфры, якая напала на маладога чалавека, арыштавалі. Калі ў жыхара Рыгі з аўтамабіля скралі люстэрка задняга віду, ён, натуральна, вырашыў набыць новае. З гэтай мэтай ён пайшоў у аўтасэрвіс, дзе і ажыццявіў свае намеры. Пасля таго як аўтааматар устанавіў люстэрка на месца, аказалася, што драпіны на ім і на машыне ідэальна супадаюць. Кіроўца зразумеў, што купіў сваё ўласнае люстэрка! З заявай пра гэта ён звярнуўся ў паліцыю. Пасля расследавання выявілася, што аксесуары для аўтасэрвісу пастаўляе малады хлопец. Ён арыштаваны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дацкім горадзе Хернінг 56-гадовы мясцовы жыхар прыйшоў п'яным у паліцыю, каб прайсці абавязковы тэст па ваджэнні, перш чым яму вернуць адабраныя за п'янку...
|
|