РОЗГАЛАС
30.04.2010
—
Новости Общества
|
На выхадныя прыпячэ да 25
У апошні дзень красавіка на тэрыторыю Беларусі завітае сапраўды летняе надвор'е, калі максімальная тэмпература ўдзень будзе дасягаць 18—23 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 25 цяпла, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава. Не чакаецца ў пятніцу і ападкаў. Захаваецца цёплае надвор'е і 1 мая, аднак у паўночна-заходнія раёны прыйдзе атмасферны фронт, таму месцамі там пачнуць гаспадарыць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы плюс 9—15, удзень — 16—23, у крайніх паўночна-заходніх раёнах Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей — на некалькі градусаў ніжэй, у Гомельскай вобласці — да 25 цяпла. У нядзелю невялікія дажджы з навальніцамі пройдуць ужо амаль паўсюдна па краіне. Удзень пры навальніцах магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ўначы 7—14, удзень ад 12—14 цяпла па поўначы да плюс 25 градусаў у Гомельскай вобласці. У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі і навальніцамі. Крыху пахаладае. Ужо бліжэй да сярэдзіны тыдня тэмпература ўначы стане 2—9, удзень — 11—18 градусаў. Сяргей КУРКАЧ Вучань гандляваў псіхатропам у школеАдзінаццацікласнік падрабляў рэцэпты і набываў у аптэках клафелін і трамадон Школьнік адной з сярэдніх школ Ленінскага раёна сталіцы, які падазраецца ў незаконным абарачэнні наркотыкаў, быў затрыманы праваахоўнікамі. Паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Сяргея Козела, на юнака супрацоўнік міліцыі выйшлі пасля атрымання ананімнай інфармацыі: стала вядома, што хлопец распаўсюджвае наркотыкі сярод старшакласнікаў. У ходзе першапачатковай праверкі выявілася, што адзінаццацікласнік спрабаваў у аптэцы па вуліцы Ракасоўскага набыць псіхатропныя рэчывы па падробленых медыцынскіх рэцэптах. Клафелін і трамадон, якія адносяцца да моцных псіхатропных рэчываў, былі знойдзены ў хлопца па месцы жыхарства. Іх, як высветлілася, рэцэпты ён "штампаваў" у хатніх умовах з дапамогай аргтэхнікі. Юнак быў яшчэ той прадпрымальнай асобай: купляючы псіхатропы ў аптэцы па 5 тысяч за упакоўку, распаўсюджваў іх у дзесяць разоў даражэй. Таксама ўстаноўлена, што падазроны школьнік і сам не цураўся "адведаць дурману", прычым "смакаваў" не толькі псіхатропныя рэчывы, але і макавы опій. Ігар ГРЫШЫН. транспартны расклад на святыНаперадзе святочныя дні 1 і 9 мая, да таго ж працоўны дзень з 10-га перанесены на 15-е мая. Якім чынам у гэтыя і іншыя дні будзе працаваць камунальны пасажырскі транспарт у сталіцы? Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", на гарадскіх аўтобусных маршрутах рухомы састаў будзе курсіраваць: 1—2, 9—10, 16 мая — па графіку нядзельных дзён; 8 мая — як у суботу; 15 мая — па графіку будных дзён. На тралейбусных маршрутах рух будзе: 1, 8—9 мая — як па суботах; 2, 10, 16 мая — як па нядзелях; 15 мая — па графіку будных дзён. Трамваі 1—2, 8—10 і 16 мая будуць курсіраваць па раскладзе выхадных дзён; 15 мая — па раскладзе будных дзён. Акрамя таго, 10 мая ўносяцца змены ў працу аўтобусных маршрутаў, што абслугоўваюць рынкі, у прыватнасці, маршруты №№ 60, 114, 125, 555, 576, 583, 589 не плануюцца. Сяргей РАСОЛЬКА. . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выхадныя прыпячэ да 25 У апошні дзень красавіка на тэрыторыю Беларусі завітае сапраўды летняе надвор'е, калі максімальная тэмпература ўдзень будзе дасягаць...
|
|