Бессэнсоўная перамога Барселоны — і ў фінале Інтэр. 21.by

Бессэнсоўная перамога Барселоны — і ў фінале Інтэр

30.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на перамогу "Барселоны" у другім паўфінальным матчы, які праходзіў на стадыёне "Камп Ноу", у фінал выходзіць яе супернік "Інтэр" — дзякуючы перамозе ў першым матчы 3:1.

Ні ашалелая падтрымка балельшчыкаў "сіне-гранатавых", ні колькасная перавага не дазволілі "Барселоне" стаць сёлета фіналістам самага прэстыжнага клубнага турніру. Эшаланіраваная абарона "Інтэра" прыносіла свае плады на працягу амаль усяго матчу, нягледзячы на тое, што каманда гуляла ў меньшасці. У бяскрыўднай сітуацыі на 28-й хвіліне Цьяга Мота атрымаў чырвоную картку. Гаспадары, якія і так валодалі перавагай, моцнымі сіламі пайшлі наперад, праўда, моманты так і не ператварыліся ў забітыя галы. Толькі на 83-й хвіліне абаронца Піке забіў адзіны ў матчы мяч. Пасля фінальнага свістка ледзь не здарылася бойка Віктара Вальдэса і Жазэ Маўрынью — апошні падчас матчу пастаянна правакаваў "сіне-гранатавых", але пераможцаў, як вядома, не судзяць.

Другім фіналістам сёлетняга розыгрышу стала, нагадаем, мюнхенская "Баварыя", якая ў другім паўфінальным матчы ў аўторак разграміла "Ліён" 3:0. Фінальны матч, дзе вызначыцца сёлетні чэмпіён, пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе.

БАТЭ ідзе ў адрыў

У сераду прайшлі матч шостага тура чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ разграміў сталічны "Партызан" 6:0. Маладая каманда Людаса Румбуціса сёлета пакуль калекцыянуе адны паражэнні, і гэтае стала самым гучным у чэмпіянаце. Больш за ўсіх у разгроме паўдзельнічалі Брэсан І Радзівонаў. "Белшына", сёлетні дэбютант вышэйшай лігі, нечакана ўзнялася на другое месца, атрымаўшы чацвёртую перамогу запар. На гэты раз нічога не здолеў супрацьпаставіць бабруйскай дружыне "Мінск" — 1:0. А вось сталічнае "Дынама" хутчэй страціла два ачкі, чым набыло адно, згуляўшы ўнічыю на сваім стадыёне з "Віцебскам" 1:1. Нарэшце перамагло жодзінскае "Тарпеда" — 2:0, праўда, яго супернікам быў гродзенскі "Нёман", які няўдала стартаваў у чэмпіянаце. Дзве сустрэчы скончыліся нулявымі нічыімі. Часова застаўшыся без Эдуарда Малафеева, які папраўляе здароўе ў клініцы, салігорскі "Шахцёр" не парадаваў выразнай гульнёй супраць "Дняпра". Гэтак жа не было забіта мячоў у матчы "Дынама" (Брэст) — "Нафтан".

Становішча каманд: БАТЭ — 14 ачкоў (розніца мячоў 11-0), "Белшына" — 12 (5-5), "Дынама" Мн — 11 (6-3), "Мінск" — 10 (7-5), "Віцебск" — 10 (9-5), "Дынама" Бр — 9 (6-5), "Нафтан" — 8 (8-6), "Шахцёр" — 7 (4-4), "Днепр" — 6 (5-8), "Тарпеда" — 4 (7-9), "Нёман" — 4 (0-3), "Партызан" — 0 (0-15).

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на перамогу "Барселоны" у другім паўфінальным матчы, які праходзіў на стадыёне "Камп Ноу", у фінал выходзіць яе супернік "Інтэр" —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика