Вывучэнне замежнай мовы — толькі на платнай аснове?. 21.by

Вывучэнне замежнай мовы — толькі на платнай аснове?

30.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адным са студзеньскіх нумароў "Звязды" прыводзіліся словы высокага чыноўніка пра тое, што правядзенне платных факультатыўных заняткаў у школах трэба цалкам выключыць і што асабліва часта бацькі скардзяцца на правядзенне платных факультатываў па замежных мовах". У сувязі з гэтым нас цікавіць пытанне, чаму менавіта вывучэнне замежнай мовы, вынесенае па-за рамкі ўрокаў, уключана ў пералік платных паслуг? У нашай школе нават трэцякласнікі ходзяць на платны факультатыў па англійскай мове... І чым, цікава, адрозніваюцца факультатывы па замежных мовах ад платных адукацыйных паслуг па вывучэнні замежнай мовы...

Т.Якубоўская, г.Мінск.

г.Мінск.

Як растлумачылі спецыялісты галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, факультатыўныя заняткі — гэта бясплатная форма арганізацыі вучэбнага працэсу ў пазаўрочны час, якая забяспечвае стварэнне ўмоў для навучання і выхавання з улікам індывідуальных патрэбаў, здольнасцяў і запытаў вучняў, тыпу і магчымасцяў агульнаадукацыйнай установы.

Факультатыўныя заняткі выбіраюцца вучнямі з улікам думкі іх бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя дзіцяці ў межах колькасці вучэбных гадзін, якія прадугледжаны тыпавымі вучэбнымі планамі на правядзенне факультатыўных заняткаў і максімальна дапушчальнай вучэбнай нагрузкі на аднаго вучня.

Факультатыўныя заняткі могуць праводзіцца для вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, а таксама гэтыя заняткі могуць мець прыродазнаўча-матэматычную, гуманітарную, грамадазнаўчую, экалагічную, ваенна-патрыятычную, музычную, харэаграфічную, мастацкую, тэатральную, спартыўную і іншую накіраванасць.

Факультатыўныя заняткі могуць праводзіцца: на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі — для набыцця вучнямі першапачатковага вопыту ўдзелу у розных відах пазнавальнай дзейнасці; на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі — для сістэматызацыі ведаў вучняў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, якія прадугледжаны тыпавымі вучэбнымі планамі, па дапрафесійнай падрыхтоўцы, а таксама для павышэння актыўнасці пазнавальнай дзейнасці вучняў. Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў.

Платныя адукацыйныя паслугі прапануюцца школьнікам у адпаведнасці з п.5 артыкула 48 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб агульнай сярэдняй адукацыі" і Пастановай Савета Міністраў ад 03.10.02 № 1376 "Аб зацвярджэнні пераліку платных паслуг, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі". Платныя адукацыйныя паслугі ажыццяўляюцца на добраахвотнай аснове з улікам згоды бацькоў вучняў або іншых законных прадстаўнікоў дзіцяці на падставе заключанага з установай адукацыі дагавора.

Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным са студзеньскіх нумароў "Звязды" прыводзіліся словы высокага чыноўніка пра тое, што правядзенне платных факультатыўных заняткаў у школах трэба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика