Выратаваць... балота
30.04.2010
—
Новости Общества
|
У апошнія выхадныя красавіка спецыялісты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" наладзілі першы сёлета рамонт плацін у ландшафтным заказніку "Балота Ельня". Нагадаю, што плаціны на каналах у цэнтральнай частцы балота будаваліся ў 2007—2008 гадах валанцёрамі і, нягледзячы на прастату канструкцыі, выдатна выконваюць сваю ролю. Аднак вясной, калі на балоце вельмі шмат вады, моцныя плыні могуць падмываць берагі каналаў вакол плацін, пасля чаго вада зноў больш спрытна "ўцякае" з Ельні. Ранні рамонт плацін дазваляе перакрыць абходны шлях вады і тым самым затрымаць яе на балоце, паведаміла рэдакцыі спецыяліст па стварэнні сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Вольга Лукшыц. Рамонтныя работы па праекце "Захаваем Ельню разам" вяліся два дні. У суботу ўдзельнікі акцыі працавалі на поўначы балота, дзе былі агледжаны і падпраўлены плаціны, пабудаваныя на канале, які выходзіць з возера Курганістае. Высокі ўзровень вады не дазволіў зрабіць капітальны рамонт усіх чатырох плацін, але моцныя струмені, якія абмывалі плаціны, былі перакрыты, што знізіла хуткасць плыні і размеркавала ваду па большай паверхні балота. У нядзелю работы вяліся па поўдні Ельні — на канале, які выходзіць з возера Яжгіня. З трох пабудаваных у 2008 годзе плацін было адрамантавана дзве. Вада істотна падмыла іх, таму кожная старая плаціна была значна пашырана і ўмацавана. Вельмі важна, што менавіта вясной, калі не надта зручна рухацца па балоце, было падпраўлена некалькі плацін, якія паспрыяюць пакінуць на Ельні больш вады на лета. У рамонце прымалі ўдзел захавальнікі з Мёраў, Шаркоўшчыны, вёсак Чапукі, Наўгароды, Германавічы і Старыя Крукі. Усе яны змаглі зрабіць свой асабісты ўнёсак у адраджэнне балота, якое ім неабыякавае і адыгрывае важную ролю ў іх жыцці. Спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін упэўнены, што ў заказніку "Ельня" можна ўбачыць такі паўночны від тундравай зоны, як чорнавалёвы гагач. На балоце "Ельня" добра сябе адчуваюць вялікія калоніі кулікоў і чаек. На балотным масіве жыве найбуйнейшая ў рэгіёне група цецерукоў, якая складаецца больш чым з 200 пар птушак. У час сезоннай міграцыі ў заказніку масава адпачываюць тысячы гусей і качак. Тысячныя чароды шэрых жураўлёў на пралёце адпачываюць і харчуюцца менавіта ў гэтым балотным комплексе. Вядомыя выпадкі, калі ў Ельні фіксавалі да 3 тысяч гэтых птушак. Сёлета на тэрыторыі заказніка "Ельня" было абмежавана веснавое паляванне, а паляванне на гусей у гэтым сезоне ўвогуле забаронена. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнія выхадныя красавіка спецыялісты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" наладзілі першы сёлета рамонт плацін у ландшафтным заказніку...
|
|