Белсат выганяюць з Варшавы?
12.05.2010
—
Новости Общества
|
Управа польскага грамадскага тэлебачання TVP плануе радыкальнае абмежаванне выдаткаў для тэлеканала Белсат, паведамляе Polskie Radio са спасылкай на аўтарытэтнае выданне «Dziennik Gazeta Prawna».
Дакумент з прапановай пераносу сядзібы Белсата з Варшавы ў беластоцкую тэлестудыю ды стварэння супольнай рэдакцыі некалькі дзён таму ўправа даслала кіраўніцтву тэлеканала. У сакратарыяце Белсату «НН» інфармацыю аб планах пераносу сядзібы каналу ў Беласток падцвердзілі, аднак каментаваць адмовіліся, спаслаўшыся на адсутнасць канкрэтнага рашэння ў гэтай справе. Такім чынам улады TVP спрабуюць ашчадзіць сродкі. Акрамя пераносу сядзібы плануеуцца скараціць 15 супрацоўнікаў. На сённяшні дзень на Белсаце працуе 37 штатных і больш за 30 пазаштатных супрацоўнікаў. TVP праз складанае фінансавае становішча скарачае выдаткі не толькі на Белсат. Неафіцыйна паведамляцца, што кіраўніцтва каналу рыхтуе масавыя звальненні 600, альбо нават тысячы супрацоўнікаў. Акрамя гэтага рыхтуецца спыненьне дзейнасьці каналу «TVP Historіa» ды продаж маёмасці. Дзякуючы гэтаму плануецца атрымаць 90 мільёнаў злотых, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Управа польскага грамадскага тэлебачання TVP плануе радыкальнае абмежаванне выдаткаў для тэлеканала Белсат, паведамляе Polskie Radio са спасылкай на аўтарытэтнае...
|
|