Каля 85% беларускіх дзяцей ідуць у школу з шасці гадоў
14.05.2010 10:26
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, выступаючы 13 мая ў Мінску на адкрыцці міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі «Кіраванне якасцю дашкольнай адукацыі: стан, праблемы, перспектывы». Паводле яго слоў, пытанне, з якога ўзросту трэба аддаваць дзіця ў школу, традыцыйна выклікае дыскусіі ў педагогаў, медыкаў і бацькоў.Пазіцыя Міністэрства адукацыі, заявіў Радзькоў, заключаецца ў тым, што развіццё дзіцяці нельга стрымліваць, асабліва ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства, калі дзеці развіваюцца дынамічна. «Калі бацькі, педагог, медыкі, псіхолаг згодныя, значыць, можна ісці ў школу з шасці гадоў», — сказаў ён. У адваротным выпадку можна адкласці пачатак заняткаў на год. Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009/2010 навучальным годзе за школьныя парты селі прыкладна 89 тыс. першакласнікаў, на 4 тыс. менш, чым летась. Усяго ў Беларусі крыху больш за мільён школьнікаў.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, выступаючы 13 мая ў Мінску на адкрыцці міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі... |
|