За вывешванне сцягоў маладафронтаўцы заплацяць 1,5 млн рублёў штрафу. 21.by

За вывешванне сцягоў маладафронтаўцы заплацяць 1,5 млн рублёў штрафу

14.05.2010 16:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 траўня насупраць Адміністрацыі прэзідэнта з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. Такім чынам зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт" пачала кампанію "Горад наш". Яна прымеркаваная да 15-й гадавіны рэферэндуму па змене дзяржаўнай сімволікі Беларусі.

Як распавёў прэс-сакратар "Маладога фронта" Станіслаў Стэсік, сцягі правіселі на праспекце Незалежнасці больш за 2 гадзіны:

Станіслаў Стэсік: "Ведаеце, як у нас спецназ робіць? Мы можам павесіць расцяжку, затрымаюць хлопцаў побач з ёй, звязуць куды-небудзь. А расцяжка будзе вісець! Тое ж самае са сцягамі. Спецназаўцы не скемілі адразу, ці што, але нашыя актывісты, якія фатаграфавалі акцыю, паведамілі, што сцягі віселі каля 2 гадзінаў".

Спецназ раніцай 14 траўня спрацаваў аператыўна. Падчас вывешвання нацыянальных сцягоў былі затрыманыя два маладафронтаўцы - Уладзімір Яроменка і Юльян Місюкевіч. Хлопцаў затрымалі, ледзь яны паспелі спусціцца з даха.

Юнакі паспелі паведаміць, што іх вязуць у Цэнтральны РУУС. Па словах Станіслава Стэсіка, там на іх былі складзеныя пратаколы. Хлопцаў вінавацяць у дробным хуліганстве.

У судзе Ленінскага раёна прайшлі працэсы над маладафронтаўцамі Уладзімірам Яроменкам і Юльянам Місюкевічам.

Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар "Маладога фронту" Станіслаў Стэсік, суд аштрафаваў Яроменку на 1 млн 50 тыс. рублёў (30 базавых велічыняў). Місюкевічу далі штраф удвая меншы - 15 базавых (525 тысяч).

фото

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 траўня насупраць Адміністрацыі прэзідэнта з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика