Аляксандр ЖУК: Праз некалькі гадоў ВНУ будуць змагацца за сваіх абітурыентаў. 21.by

Аляксандр ЖУК: Праз некалькі гадоў ВНУ будуць змагацца за сваіх абітурыентаў

15.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На нарадзе адказных сакратароў прыёмных камісій ВНУ першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук папрасіў звярнуць увагу абітурыентаў на тую акалічнасць, што самая праўдзівая і поўная інфармацыя для тых, хто паступае ў ВНУ, утрымліваецца ў даведніку, выпушчаным дзяржаўным выдавецтвам "Вышэйшая школа ". Гэты даведнік з'явіўся ў кнігарнях адносна нядаўна, затое прадукцыя прыватных выдавецтваў, разлічаная на абітурыентаў узору 2010 года, запоўніла паліцы кнігарняў і шапікаў яшчэ некалькі месяцаў таму.

— Даведнікі іншых выдавецтваў могуць утрымліваць недакладную інфармацыю аб прыёме на 2010 год, паколькі галоўная мэта некаторых выдавецтваў — зарабіць грошы, а для гэтага трэба першымі выдаць даведнікі. Таму часта ў такіх даведніках публікуецца не ўзгодненая з ВНУ інфармацыя, напрыклад, парадак прыёму за папярэдні год аўтаматычна пераносіцца на гэты год, — патлумачыў Аляксандр Жук. — У мінулым годзе ў нас былі выпадкі, калі абітурыенты прадстаўлялі ў прыёмныя камісіі даведнікі, выпушчаныя двума прыватнымі выдавецтвамі, якія ўтрымлівалі недакладныя звесткі аб парадку прыёму ў некаторыя вышэйшыя каледжы. Для прыёмнай камісіі галоўны дакумент — гэта даведнік для абітурыентаў выдавецтва "Вышэйшая школа": толькі гэтай інфармацыі можна давяраць і выкарыстоўваць яе ў сваёй рабоце.

Аляксандр Жук папярэдзіў прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў аб тым, што ў найбліжэйшыя гады канкурэнцыя паміж ВНУ за свайго абітурыента сур'ёзна абвострыцца. Прычына гэтай незвычайнай з'явы для нашай краіны, дзе попыт на вышэйшую адукацыю традыцыйна перавышае фізічныя магчымасці ВНУ, крыецца ў дэмаграфіі. Сёлета колькасць выпускнікоў агульнаадукацыйных школ зменшыцца ў параўнанні з папярэднім годам на 10,8 тысячы чалавек: са сцен школы выйдуць у дарослае жыццё 88,2 тысячы маладых людзей. Таму выкананне запланаваных паказчыкаў прыёму на гэты год (а план быў павялічаны на 4,9 тысячы месцаў) патрабуе значных намаганняў для прыцягнення абітурыентаў у ВНУ. У наступныя ж гады колькасць выпускнікоў таксама будзе істотна змяншацца: да 2014 года выпуск скароціцца больш чым на трэць і складзе менш як 60 тысяч чалавек (у 2011 годзе — 79,5 тысячы, 2012 годзе — 65,3 тысячы, 2013 годзе — 61,6 і ў 2014 годзе — 57,9 тысячы).

— Не трэба скідваць з рахункаў і расійскія ВНУ, асабліва ў прыгранічных раёнах, якія на самых выгадных умовах завабліваюць абітурыентаў з Беларусі, — дадаў Аляксандр Жук. — Таму ваша задача, калегі, сканцэнтраваць намаганні на правядзенні прафарыентацыйнай работы, прыцягненні абітурыентаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін з мэтай фарміравання паўнавартаснага кантынгенту студэнтаў і забеспячэння нармальнага функцыянавання ўстаноў адукацыі. Правіламі прыёму створаны самыя спрыяльныя ўмовы для залічэння замежных грамадзян, якія могуць падаваць свае дакументы да 15 кастрычніка. У 2009 годзе на ўсе формы навучання ў беларускія ВНУ былі залічаны 2798 замежных грамадзян, што на 37,5 працэнта больш, чым у 2008 годзе. Але мы не павінны спыняцца на дасягнутым! Трэба актыўна прапагандаваць нашу сістэму адукацыі і прасоўваць свае прапановы на рынак адукацыйных паслуг за мяжой.

Дарэчы, сёлета ажыццяўляць падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй будуць у Беларусі і дзве новыя ўстановы: Інстытут пагранічнай службы, створаны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2010 года № 237, і Магілеўскі каледж Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які быў перайменаваны ў Вышэйшы каледж МУС. Цяпер тут распачнецца падрыхтоўка курсантаў з вышэйшай адукацыяй: 100 чалавек плануецца прыняць на дзённую і 100 чалавек — на завочную форму навучання.

Усяго ў 2010 годзе на ўзровень вышэйшай адукацыі на ўсе формы атрымання адукацыі ў дзяржаўныя і прыватныя ўстановы адукацыі запланавана прыняць 102,7 тысячы чалавек, у тым ліку на дзённую форму навучання — 54,4 тысячы і на завочную — 48,1 тысячы.

На навучанне за кошт сродкаў бюджэту запланавана прыняць 33,9 тысячы чалавек, што перавышае паказчык мінулага года на 854 бюджэтныя месцы. Прыём ў ВНУ Міністэрства адукацыі павялічаны на 350 бюджэтных месцаў (пераважна на спецыяльнасці тэхніка-тэхналагічнага профілю), у ВНУ Міністэрства культуры — на 30 месцаў, Міністэрства спорту — на 10, а у ВНУ Міністэрства ўнутраных спраў — на 400 чалавек.

Аляксандр Жук паведаміў, што з 17 мая ў Міністэрстве адукацыі пачне працаваць тэлефонная "гарачая лінія "Абітурыент-2010". Кожны год "тройка" дзяжурных на "гарачым" тэлефоне змяняецца. Кансультаваць абітурыентаў па ўсіх нюансах прыёмнай кампаніі будуць сёлета кампетэнтныя спецыялісты з БДЭУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і БДУІР. Уведзеная практыка такой арганізацыі работы цалкам апраўдала сябе ў папярэднія гады, дарэчы, нагрузка на "гарачую лінію" год ад года змяншаецца, чаму спрыяюць стабільныя правілы прыёму ў ВНУ і сумленная работа членаў прыёмных камісій. Тэлефон "гарачай лініі" (017) 222 43 12. "Гарачая лінія" працуе з 9 гадзін раніцы да 18 гадзін.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На нарадзе адказных сакратароў прыёмных камісій ВНУ першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук папрасіў звярнуць увагу абітурыентаў на тую акалічнасць, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика