Беларусь будзе настойваць на адмене пошлін на нафту ў межах Мытнага саюза
18.05.2010 11:35
—
Новости Общества
|
Беларускі бок на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза ў Санкт‑Пецярбургу будзе настойваць на адмене мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ва ўмовах саюза. Пра гэта паведаміў Аляксандру Лукашэнку прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі падчас даклада 17 мая.
Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб тым, што 21 мая ў Санкт‑Пецярбургу адбудзецца сустрэча прэм’ер‑міністраў краін СНД у межах правядзення Савета кіраўнікоў урадаў СНД, а таксама двух пасяджэнняў Міждзяржсавета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў — у фармаце пяці дзяржаў і ў фармаце вышэйшага органа Мытнага саюза, перадае прэс‑служба прэзідэнта. Аляксандру Лукашэнку паведамлена аб пагадненнях, якія падрыхтаваны да падпісання на ўзроўні кіраўнікоў урадаў па даручэннях, дадзеных кіраўнікамі дзяржаў на сустрэчы ў межах ЕўрАзЭС і Мытнага саюза. Д акументы, падрыхтоўка якіх была ўскладзена на беларускі бок, прайшлі працэдуру ўзгаднення ў экспертаў і гатовы да падпісання.Ёсць шэраг пытанняў, па якіх беларускі бок будзе адстойваць сваю прынцыповую пазіцыю, адзначае прэс‑служба прэзідэнта. Гэта тычыцца найперш неўвядзення ў дзеянне або адмены абмежаванняў па свабодным перамяшчэнні тавараў у Мытным саюзе. Размова ідзе, да прыкладу, аб мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты. Прэзідэнтам падчас рабочай сустрэчы дадзены даручэнні адносна ўмоў увозу фізічнымі асобамі легкавых аўтамабіляў у Беларусь у межах Мытнага саюза. Паводле інфармацыі прэс‑службы кіраўніка дзяржавы, пазіцыя беларускага боку заключаецца ў тым, каб яго інтарэсы былі максімальна ўлічаны. Трэба захаваць мытныя пошліны або прыняць узважанае рашэнне і зрабіць іх такімі, якія б задавольвалі ўсе тры дзяржавы. Прынамсі казахстанскі бок у перамоўным працэсе падтрымлівае прапанову Беларусі, паведаміў Сідорскі. Акрамя таго, будуць разглядацца пытанні, якія тычацца функцыянавання свабодных эканамічных зон. Яны ёсць і ў Беларусі, і ў Расіі, і ў Казахстане. Прычым у Беларусі і Расіі ёсць высокаэфектыўныя, тэхналагічныя зоны, а ў Расіі і Казахстане — яшчэ і сыравінныя. Бакі павінны максімальна зблізіць свае пазіцыі. Як паведамлялася раней, 25 сакавіка Міністэрства юстыцыі Беларусі падало ў Эканамічны суд СНД іск супраць Расіі наконт збірання пошлін на нафтапрадукты. З пачатку 2010 года такімі пошлінамі абкладаюцца нафтапрадукты і нафтахімічная сыравіна, якія пастаўляюцца з РФ у Беларусь. Беларускі бок перакананы, што Расія не мае права збіраць пошліны на нафтапрадукты ў сувязі з пачаткам дзеяння 1 студзеня 2010 года Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі бок на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза ў Санкт‑Пецярбургу будзе настойваць на адмене мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ва ўмовах...
|
|