Зянон ЛОМАЦЬ: Супрацоўніцтва кантрольных органаў Беларусі і Латвіі павінна садзейнічаць умацаванню эканамічных адносінаў нашых краін. 21.by

Зянон ЛОМАЦЬ: Супрацоўніцтва кантрольных органаў Беларусі і Латвіі павінна садзейнічаць умацаванню эканамічных адносінаў нашых краін

21.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў Мінску адбылася сустрэча Старшыні Камітэта Дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Зянона ЛОМАЦЯ з Дзяржаўным кантралёрам Латвійскай Рэспублікі Інгунай СУДРАБАЙ.

— Нашы структуры з'яўляюцца ўнікальнымі ўнутры сваіх краін, і там нам няма ў каго вучыцца, — патлумачыла Дзяржаўны кантралёр Латвійскай Рэспублікі. — Саюз вышэйшых кантрольных арганізацый асаблівы, ён нагадвае масонскую ложу. Унутры краіны мы маем няшмат сяброў, бо знаходзімся па другі бок барыкады і прадстаўляем інтарэсы грамадства, таму тыя, каго мы правяраем, нам не надта рады і ўдзячныя. Гэта не садзейнічае прафесійнаму росту. Вось чаму нам неабходна сустракацца з калегамі з іншых краін.

Спадарыня Інгуна заўважыла, што яе ведамству не хапае функцый расследавання, якія мае Дзяржкантроль Беларусі. "Мы кантрольны орган, і ў тых выпадках, калі знаходзім крадзеж грошай, перадаём матэрыялы праваахоўным органам. Насельніцтва хоча, каб мы мелі больш паўнамоцтваў, уласных следчых і нават пракурора," — сказала яна.

Другой прычынай візіту Інгуна Судраба назвала агульныя беларуска-латвійскія праекты, шматлікія праекты, якія фінансуюцца Еўрасаюзам, трансгранічныя, заключаныя паміж рознымі дзяржаўнымі інстытутамі, якія фінансуюцца бюджэтамі абедзвюх краін. На сустрэчы са старшынёй дзяржкантролю Беларусі абмяркоўвалася, якія з іх неабходна праверыць і дзе сумесная праверка вызначыць найбольш дакладны малюнак пра гэты праект і яго работу.

Чатырохдзённы візіт дэлегацыі латвійскіх кантралёраў у Беларусь стаў лагічным працягам двухбаковых адносінаў паміж кантрольнымі ведамствамі Беларусі і Латвіі. Год таму старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянон Ломаць па запрашэнні Генеральнага кантралёра Латвіі Інгуны Судрабы наведаў Латвію. Па выніках перамоваў, якія адбыліся тады, быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж кантрольнымі ведамствамі дзвюх краін.

— Калі б такія адносіны, якія існуюць паміж кантрольнымі органамі нашых краін, былі ва ўсіх, а ў нас добрыя адносіны не толькі з калегамі з Латвіі, але і з іншых краін былога Савецкага Саюза, — мы б мелі зусім іншую сітуацыю, — заўважыў журналістам Зянон ЛОМАЦЬ. — Шмат цікавага ёсць у працы кантрольных органаў ва ўсіх краінах, мы імкнёмся ўсё гэта абагульніць і выкарыстаць у сваёй практыцы. Акрамя таго, вынікам сённяшняй размовы павінна стаць паляпшэнне гандлёва-эканамічных адносінаў. Невыпадкова ў Беларусі ў гэты ж час знаходзіцца і дэлегацыя дэпутатаў Латвіі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мінску адбылася сустрэча Старшыні Камітэта Дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Зянона ЛОМАЦЯ з Дзяржаўным кантралёрам Латвійскай Рэспублікі Інгунай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика