Каб зрываў рэйсаў не было, на вакзале будзе дзяжурыць рэзервовы аўтобус. 21.by

Каб зрываў рэйсаў не было, на вакзале будзе дзяжурыць рэзервовы аўтобус

21.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха публікацыі

21 красавіка ў "Звяздзе" пад рубрыкай "Гарачы тэлефон" была змешчана скарга жыхаркі Вілейкі Святланы Чаславаўны Макарэвіч, якая, нагадаем, не па сваёй волі патрапіла ў не вельмі прыемную сітуацыю. Сутнасць яе была ў наступным. Давялося жанчыне вяртацца дадому са сталічнага аўтавакзала "Маскоўскі", прычым апошнім рэйсам, на 19.30. А аўтобус вазьмі, ды не прыйдзі. Уявіце сабе сітуацыю: ты ўвечары ў чужым горадзе, транспарту да Вілейкі ўжо дакладна не будзе, табе работнікі вакзала прапануюць самастойна ўладкоўвацца недзе ў горадзе на начлег, а заўтра з раніцы — на працу...

З перасадкамі (здаўшы білет і даехаўшы да чыгуначнага вакзала, адтуль на электрычцы да Маладзечна) і прыгодамі (ужо ў Маладзечне на вакзале ўдвух "злавілі" нейкага прыватніка да Вілейкі), але дадому Святлана Чаславаўна ўсё ж патрапіла — у пачатку першай гадзіны ночы.

Як мы тады высветлілі, уласнага транспарту аўтавакзал "Маскоўскі" не мае, не было на той момант і рэзервовага аўтобуса. Калі б пасажыры звярнуліся, іх маглі б уладкаваць на ноч на вакзале ў пакоі адпачынку. Забяспечыць жа дастаўку людзей павінен быў перавозчык — аўтапарк № 5 Вілейкі. Але і там нам зазначылі, што рэзервовага транспарту ў той дзень не было. "Вядома, мы павінны былі накіраваць аўтобус замест таго, які зламаўся. Але падумалі, што людзі так доўга не будуць яго чакаць..."

Публікацыя ў газеце была разгледжана ў рэспубліканскім аўтатранспартным унітарным прадпрыемстве "Мінаблаўтатранс". Днямі мы атрымалі адтуль афіцыйнае рэагаванне адносна апісанага вышэй інцыдэнту.

"Паведамляем, што 15.04.2010 г. рэйс адпраўленнем ад АВ "Маскоўскі" ў 19.30 па міжгароднім маршруце Мінск — Вілейка не быў выкананы па прычыне ўзніклай на шляху руху няспраўнасці электроннага абсталявання аўтобуса. Спробы вадзіцеля выправіць няспраўнасць самастойна вынікаў не далі. Пра немагчымасць далейшага выканання перавозак ён абавязаны быў неадкладна паведаміць кіраўніцтву ДУП "АП-5" г. Вілейка, аднак гэта ім зроблена не было, за што вадзіцель прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Дырэктар аўтапарка папярэджаны, што ў далейшым пры невыкананні запланаванай колькасці рэйсаў ён таксама будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

На працягу 2009—2010 гадоў зрываў рэйсаў па маршруце Мінск — Вілейка дапушчана не было. Разам з тым, з мэтай выключэння падобных выпадкаў, у распараджэнні работнікаў аўтавакзала "Вілейка" знаходзіцца рэзервовы аўтобус да 21.00.

Прыносім свае прабачэнні за выпадак невыканання рэйсу па маршруце Мінск — Вілейка".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 красавіка ў "Звяздзе" пад рубрыкай "Гарачы тэлефон" была змешчана скарга жыхаркі Вілейкі Святланы Чаславаўны Макарэвіч, якая, нагадаем, не па сваёй волі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика