На дарогах да канца лета ўводзяцца абмежаванні
21.05.2010
—
Новости Общества
|
На аўтамабільных дарогах Беларусі з 20 мая дзейнічаюць часовыя абмежаванні нагрузак. Згодна з пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый, з 20 мая па 31 жніўня ў дзённы час сутак (з 11.00 да 21.00) пры тэмпературы паветра звыш 25 градусаў абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з нагрузкай на адзіночную вось больш за 6 тон па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з асфальтабетонным пакрыццём. Рух дазволены ў начны час з 21.00 вечара да 11.00 раніцы. У выпадку рэзкага змянення ўмоў надвор'я па маршруце руху і паніжэння тэмпературы паветра да 15 градусаў уключна дазваляецца далейшы рух транспарту, прыпынены па тэмпературным рэжыме. Часовыя абмежаванні не датычацца перавозак пасажыраў, жывой жывёлы, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесяў, небяспечных і хуткапсавальных грузаў, насеннага фонду і перавозак, звязаных з папярэджаннем ці ліквідацыяй надзвычайных здарэнняў. На аўтамабільных дарогах устаноўлены часовыя дарожныя знакі, для транспартных сродкаў, што трапляюць пад абмежаванні, вызначаны пляцоўкі і месцы адстою. За перасоўваннем "цяжкавагавікоў" арганізаваны пастаянны кантроль. За пашкоджанні дарог, выкліканыя рухам з парушэннем абмежаванняў, вінаватыя будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Сяргей РАСОЛЬКА. У сталіцы з'явіліся вуліцы Грызадубавай, Ефрасінні Полацкай і ЗыбіцкаяЗ сённяшняга дня на карце сталіцы будуць значыцца назвы новых вуліц. Вуліца № 13 у жылым раёне Сокал, якая праектуецца на ўчастку каля вуліцы Кірэева, цяпер носіць імя Героя Савецкага Саюза Валянціны Грызадубавай, а вуліца, якая праектуецца і з'яўляецца працягам вуліцы Пятра Глебкі ў межах вуліц Прытыцкага — Адоеўскага, будзе пасля насіць імя Ефрасінні Полацкай. Вуліца Гандлёвая будзе мець назву — вуліца Зыбіцкая. Віктар КУШНАРОЎ, "Мінск—Навіны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На аўтамабільных дарогах Беларусі з 20 мая дзейнічаюць часовыя абмежаванні нагрузак. Згодна з пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый, з 20 мая па 31 жніўня... |
|