Дзякуючы талентам людзей Беларусь здольна заняць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце. 21.by

Дзякуючы талентам людзей Беларусь здольна заняць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце

25.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падтрымка адоранай моладзі з'яўляецца ў Беларусі справай дзяржаўнай важнасці і прызначана для ўсіх дзяцей, у якіх цепліцца іскра творчага агню — незалежна ад дастатку і сацыяльнага статусу іх бацькоў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Палацы Рэспублікі з навучэнцамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі спецфондаў кіраўніка дзяржавы па падтрымцы адораных студэнтаў і таленавітай моладзі.

"Ствараючы нашу маладую суверэнную дзяржаву, выпрацоўваючы сваю арыгінальную мадэль развіцця, мы апіраліся і апіраемся на духоўныя сілы і творчы патэнцыял беларускага народа, яго здольнасці, інтэлект і працавітасць, — сказаў Прэзідэнт. — Невычэрпная скарбніца талентаў — вось сапраўднае беларускае багацце, галоўны рэсурс, дзякуючы якому наша краіна рана ці позна зойме лідзіруючыя пазіцыі ў свеце".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі ўдалося захаваць і развіць агульнадаступную сетку гімназій і ліцэяў, школ мастацтваў, гурткоў, студый і самадзейных калектываў. Масавы характар набыў алімпіядны рух. Моладзь з годнасцю прадстаўляе Беларусь на міжнародных інтэлектуальных і творчых спаборніцтвах, выстаўках і конкурсах па ўсіх відах мастацтва.

Раскрыццю патэнцыялу моладзі садзейнічае дзейнасць спецыяльных фондаў кіраўніка дзяржавы, якія былі створаны ў хуткім часе пасля выбрання Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнтам у 1994 годзе. За 15 гадоў лаўрэатамі і стыпендыятамі прэзідэнцкіх спецфондаў сталі больш як 22 тыс. маладых людзей, педагогаў і творчых калектываў. Адшукаўшы талент, мы не выпускаем яго з-пад увагі, а дапамагаем дасягнуць тых вышынь здольнасцяў, якія закладзены прыродай, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Нямногія краіны могуць сказаць, што ведаюць усіх сваіх таленавітых дзяцей пайменна. А ў Беларусі створаны спецыяльныя банкі звестак адоранай і таленавітай моладзі. І попыт на людзей, якія лічацца ў гэтых банках звестак, вялізны", — падкрэсліў Прэзідэнт.

"Вам дадзены ўсе магчымасці для асобаснага росту і дасягнення дасканаласці ў любімай справе. Галоўнае — правільна распарадзіцца імі, не зарыць бязмэтна свае таленты ў зямлю, а паспяхова рэалізаваць іх на Радзіме і з карысцю для грамадства", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Калі ж вы захочаце рэалізаваць сябе за мяжой на карысць сваёй Радзімы — я таксама супраць не буду", — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў маладых людзей з завяршэннем навучальнага года і пажадаў ім здароўя, натхнення, поспехаў у вучобе, працы і творчасці. Аляксандр Лукашэнка ўручыў юнакам і дзяўчатам пасведчанні і нагрудныя знакі лаўрэатаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падтрымка адоранай моладзі з'яўляецца ў Беларусі справай дзяржаўнай важнасці і прызначана для ўсіх дзяцей, у якіх цепліцца іскра творчага агню — незалежна ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика