Дэбютны спеў — ён цяжкі самы?
25.05.2010
—
Новости Общества
|
"Еўрабачанне-2010" Сёння ў прыгарадзе Осла Балруме на сцэне спартыўна-канцэртнага комплексу Tеlеnоr Аrеnа афіцыйна распачынаецца конкурсная частка 55-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010". Сёлета, як і апошнія некалькі гадоў, яна складаецца з двух паўфіналаў (25, 27 мая) і фіналу (29 мая). Усяго на конкурсную пляцоўку выйдуць прадстаўнікі 39 краін свету, але сёння хвалююцца за "сваіх" першыя 17 — у тым ліку і Беларусь Адкрыюць першы паўфінал "Еўрабачання" прадстаўнікі Малдовы SunStrоkе Рrоjесt і Оля Ціра (апошняя ў 21 год — ужо вопытны баец "Еўрабачання", удзельнічала ў нацыянальных адборах з 2006 года), а завершыць — спявачка з Ісландыі Хера Б'ёрк (таксама не навічок на конкурснай сцэне — на "Еўрабачанні" выступала ўжо двойчы, а цяпер упершыню выйдзе ў якасці салісткі). Пад нумарам 2 выступіць расіянін з балканскімі каранямі Пётр Наліч, у поспех якога нават самі расіяне чамусьці не вераць. Далей шоу працягнуць артысты з Эстоніі, Славакіі, Фінляндыі, Латвіі, Сербіі (з песняй не каго-небудзь, а знакамітага Горана Брэгавіча), Босніі і Герцагавіны, Польшчы, Бельгіі, Мальты, Албаніі, Грэцыі, Партугаліі, Македоніі. Нашы ўдзельнікі, гурт "3+2", з магутнай музычнай артылерыяй у асобе шведскага кампазітара і піяніста Роберта Уэлса, выканаюць песню аўтарства расійскага прадзюсара Макса Фадзеева і польска-амерыканскай паэткі Малькі Чаплін "Buttеrflіеs" перадапошнімі, пад нумарам 16. Конкурсная пастаноўка беларусаў, дарэчы, крыху змянілася. Па просьбе нашай дэлегацыі пасля першай рэпетыцыі арганізатары прыбралі са сцэны дэкарацыі, што імітавалі тэатральныя падмосткі, і памянялі фон — цяпер адначасова з трансфармацыяй дзявочых касцюмаў у матылькоў зверху запальваецца "зорнае неба", а на фінальных акордах выкарыстоўваюцца канфеці і дымавыя эфекты.Але ўсё гэта дасць эфект, падкрэсліваюць вопытныя назіральнікі, толькі ў сукупнасці з бездакорным выкананнем песні і з такім ірацыянальным фактарам, як звычайнае шанцаванне. Не забываемся: сёлета ў паўфіналах выкарыстоўваецца схема галасавання 50/50 — сімпатыі гледачоў плюс меркаванне нацыянальных журы, таму "добрасуседскі фактар" будзе зведзены да мінімуму. Але ўвогуле скідваць яго з рахункаў не варта: магу паспрачацца з кім заўгодна, што Беларусь атрымае пэўныя балы ад Расіі, Латвіі, Польшчы, Малдовы і Эстоніі, а мо яшчэ ад Мальты і Грэцыі. Праўда, хто, каму і колькі адшкадуе, мы даведаемся толькі пасля фінальнага шоу: паводле правілаў конкурсу, у паўфіналах балы не абвяшчаюцца, дзясятку шчасліўчыкаў, якія праходзяць у фінал, проста называюць вядучыя шоу. А вось у фінале вынікі галасавання кожнай краіны абвяшчаюць спецыяльна абраныя вяшчальнікі — ад Беларусі такім абраны алімпійскі чэмпіён фрыстайліст Аляксей Грышын. Каментаваць жа ўсе тры конкурсныя дні па традыцыі будзе спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Кур'ян. Прамыя трансляцыі 55-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" адбудуцца на Першым канале і спадарожнікавым тэлеканале "Беларусь-ТБ". Як галасаваць? Магчымасць тэлегаласавання ў гледачоў з'явіцца з пачаткам выступлення першага ўдзельніка і працягнецца яшчэ 15 хвілін пасля выступлення апошняга. Вызначыўшыся са сваімі сімпатыямі, аддаць свой голас за таго ці іншага ўдзельніка (акрамя прадстаўнікоў сваёй краіны) можна будзе, пазваніўшы па нумарах, якія з'явяцца на экране. Важны момант: галасаванне платнае! Кошт званка з хатняга тэлефона, паведамілі ў РУП "Белтэлекам", складае 1000 рублёў. Вікторыя ЦЕЛЯШУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў прыгарадзе Осла Балруме на сцэне спартыўна-канцэртнага комплексу Tеlеnоr Аrеnа афіцыйна распачынаецца конкурсная частка 55-га міжнароднага конкурсу песні...
|
|